Культура66

Нідэрланды пакуль не вырашылі, каму вяртаць золата скіфаў — Украіне або Крыму

У дадзены момант частка калекцыі скіфскага золата знаходзіцца на выставе «Крым: золата і сакрэты Чорнага мора» у Амстэрдаме. У нядзелю ў СМІ з'явілася інфармацыя, што калекцыя можа не вярнуцца ў Крым, калі Нідэрланды накіруюць экспанаты міністэрству культуры Украіны.

Пытанне вяртання калекцыі крымскага золата пасля выставы ў музеі ў Нідэрландах абмяркоўваецца юрыдычнымі кансультантамі універсітэта Амстэрдама, якому належыць музей.

Выстава «Крым: золата і сакрэты Чорнага мора» была адкрытая ў археалагічным музеі Аллард Пірсана ў Амстэрдаме ў пачатку лютага. На ёй сабраныя археалагічныя знаходкі з пяці крымскіх музеяў, сярод экспанатаў: артэфакты з золата, цэрыманіяльны шлем і каштоўныя камяні. Да гэтага выстава праходзіла ў нямецкім Боне.

У нядзелю ў СМІ з'явілася інфармацыя, што калекцыя можа не вярнуцца ў Крым, калі Нідэрланды, напрыклад, накіруюць экспанаты міністэрству культуры Украіны.

Экспанаты выставы застануцца ў Нідэрландах па меншай меры да канца жніўня, калі завершыцца выстава. Затым яны будуць вернутыя з улікам правоў уласнасці. Дадатковыя рэкамендацыі былі таксама атрыманыя ад міністэрства замежных спраў Нідэрландаў, адзначаюць арганізатары выставы.

Ўкраінскае міністэрства культуры лічыць, што экспанаты выставы будуць вернутыя Украіне.

«Экспазіцыя вернецца ва Украіну, таму што дакументы былі выдадзеныя ўкраінскім бокам. Гэтыя каштоўнасці належаць Украіне», — сказалі ў прэс-службе міністэрства. Суразмоўца не змог сказаць, ці застанецца экспазіцыя ва Украіне або будзе вернутая ў Крым. — «Далей будзем глядзець. Зараз цяжка сказаць», — адзначылі ў прэс-службе.

Раней у чацвер спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта РФ па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой заявіў, што скіфскае золата з крымскіх музеяў, якое цяпер знаходзіцца на выставе ў Амстэрдаме, павінна вярнуцца ў Крым.

Паводле яго словаў, могуць быць самыя розныя механізмы вяртання гэтых рэчаў, але, безумоўна, паколькі гэта частка менавіта крымскага культурнай спадчыны, «гэтыя рэчы павінны будуць вярнуцца ў Крым».

Каментары6

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць