Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры22

Падляская мова

Беластоцкія беларусы гавораць крыху інакш, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Апоўдні мы сядзім у кавярні ў рэтраўскім стылі, сядзім за кубкам эспрэса, наведнікаў зусім мала. З маім сябрам мы сустракаемся нячаста, дакладней нават сказаць — зусім рэдка, бо жывем у розных краінах, паміж якімі па-ранейшаму калючы дрот. За вакном масыўны бюст стваральніка мовы Эспэранта. У вашым горадзе ён таксама жыў, мэмарыяльна шыльда на запырсканай машынамі сьцяне непадалёк ад турмы паведамляе пра гэта.

Сябра гаворыць: унармаваньне для беларускай мовы было патрэбна, так што апошні дакумэнт — ён да часу, іншая рэч дасканаласьць яго зьместу, акалічнасьці… Але без акалічнасьцяў у такіх справах не абыходзіцца, асабліва калі мова датычыць якраз беларускай. Мы вяртаемся да “тарашкевічыяны”. Дзякуй Браніславу Тарашкевічу, што ён унармаваў, але першая спроба ніколі ня можа быць дасканалай, гэта нерэальна. Словы “а старыны ня рушыць” — яны прыгожыя ў сваім кантэксьце, сёньня ў дачыненьні мовы гэта гучыць наіўна: на вуліцы ня 1918 год.

Ён працягвае: у рэформе 1933-га было болей лёгікі, чымсьці гэта здаецца патрыётам, бо яны ня могуць не зважаць на палітычны момант, на палітычныя мэты. Але гэта ўжо адбылося, трэба паспрабаваць паглядзець на ўсё цьвярозымі вачыма, спакойна, разважліва. Так-так, у беларусаў усё ж існуе вельмі просты, зручны, дэмакратычны прынцып: як гаворым, так пішам, а не наадварот… Просьба пакінуць кпіны наконт трасянкі пры сабе.

Мы набліжаемся да важнай часткі нашай размовы, пра якую мне нічога не было вядома. Сябра гаворыць: тыя некалькі дзясяткаў тысяч, якія на Беласточчыне афіцыйна вызначыліся — “мы — беларусы”, яны на беларускай мове, той, якая існуе ў Беларусі, не размаўляюць, інтэлігенцыя —так, але большасьць, людзі на вёсцы — не. Для мяне гэта не навіна, пагатоў што літаратурная мова і ў беларускай вёсцы, само сабой, гэта — гарадзкая пані. Зрэшты, мне даводзілася бачыць дасланыя ў рэдакцыю лісты беластоцкіх беларусаў, напісаныя па-беларуску правільна, але аўтары вывучалі мову ў школе.

Ты ведаеш, гаворыць ён, падрыхтаваныя да друку правілы падляскай мовы, якою карыстаюцца жыхары Беласточчыны. Гэта, хіба, можна параўнаць з колішнім скандалам з паляшуцкай? Але ж там палітычны момант быў вельмі выразны, тут яго няма. Мне міжволі ўзгадваецца першае ўражаньне: паляшуцкая мова — эпатажны выклік шэрай аднастайнасьці краіны, якая чаплялася за савеччыну, за расейшчыну, не жадала незалежнага існаваньня. Але потым трапіўся на вочы праграмны дакумэнт: мэты кампаніі — далучыць Палесьсе да суседняй Украіны, або, калі не атрымаецца, абвесьціць незалежнасьць. У агульных рысах гэтак захавалася ў памяці, “прыднястроўшчына” у праекце, карацей.

Беластоцкія беларусы, калі гавораць ці пішуць па-беларуску, у іхніх словах адчуваецца і ўплыў польскай мовы, само сабой, і ўплыў народнага маўленьня. Адчуваецца нават іхні характар, іхняя мэнтальнасьць. Жыхары Беларусі, гараджане, перш, прыходзяць да беларускай мовы праз расейскую, праз расейскія думкі. Ідэальна ў беларусаў не бывае, не зважаючы на гэта некаторым падабаецца заставацца вечнымі ідэалістамі.

Каментары2

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць