Грамадства

Пахаванне Алеся Чаркашына пераносіцца прынамсі на чацвер, хаваць будуць у Камяніцы-Жыравецкай

Цела мелі прывезці з Украіны ў панядзелак. Аднак затрымкі консульскіх працэдур перанеслі справу на аўторак, а пасля на сераду.

Пакуль не вызначана, дзе будзе адбывацца развітанне з нябожчыкам.

Алесь Чаркашын быў пратэстантам з царквы «Збавенне» ў Берасці. У пратэстантаў няма традыцыі адпявання. Няма ў іх і звычаю прыносіць дамавіну ў малітоўны дом. Між тым сям'я і сябры Чаркашына мяркуюць, што грамадскае развітанне патрэбна.

Хаваць яго будуць у Камяніцы-Жыравецкай пад Брэстам.

Дадатковая інфармацыя будзе паведамлена пазней.

Алесь Чаркашын — гэта беларус з Добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правы сектар» 33-гадовы Алесь Чаркашын. Ён памёр у мінулую пятніцу ад раненняў, атрыманых два з паловай тыдні назад у баі пад Старагнатаўкай. Ён меў пазыўны «Тарас», а ваяваў ва Украіне ад пачатку зімы. Гэтая першая смерць сярод некалькіх дзясяткаў беларусаў, што ваююць за незалежнасць Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Мапеды» сыходзяць у мінулае: Расія робіць «шахеды» рэактыўнымі. Чым гэта пагражае Украіне6

93‑гадовы прэзідэнт Камеруна больш за два месяцы не з'яўляецца ў краіне6

Як беларуска з чатырма дзецьмі стала прафесаркай у Фларыдзе18

«У нас няма іх каардынат, і гэта галоўная складанасць аперацыі». Як ідзе пошук зніклых у гарах Кыргызстана беларусаў і літоўца

Білі Айліш кардынальна змяніла вобраз для ролі ў фільме3

Раман пра развод, які шмат можа сказаць пра сучасных жанчын

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць