Культура44

Магіла Барадуліна і інфармацыйны стэнд каля яе ФОТА

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін пахаваны на сваёй малой радзіме ў мястэчку Ушачы Віцебскай вобласці.

Ягоная магіла месціцца між пракаветных курганоў у самым цэнтры старых, цесных могілак. 

Магіла вымашчаная жорнамі — спрэчная ідэя скульптара Ігара Засімовіча. Жорны перадалі звычайныя людзі з розных канцоў Беларусі.

Важкі валун-помнік на магілу дастаўлялі верталётам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Іншага спосабу даставіць помнік на сярэдзіну цесных кладоў не было.

Падмурак пад помнік землякі залівалі ўручную. 25 чалавек цягам дня перанеслі 800 вёдзер бетону.

Каля магілы стаіць стэнд з інфармацыяй пра паэта, якім ганарацца землякі. Барадулін глядзіць з дошкі, нібы з іншасвету.

На жаль, бракуе аналагічнага стэнда з інфармацыяй па-англійску і па-расейску. Прытым што перакладаў Барадуліна на замежныя мовы не бракуе.

Cтэнд на беларускай мове быў выраблены не за кошт дзяржаўнага бюджэту ці мясцовых уладаў, а на дабрачынныя ахвяраванні грамадзян.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць