Грамадства4242

Кіраўнік Партыі БНФ па Мінскім раёне Ілля Дабратвор працуе на «рускаміраўскі» сайт «Палітрынг»

Падчас археалагічных раскопак у Курапатах у аб’ектывы фатографаў трапіў журналісцкі бэдж кіраўніка Партыі БНФ па Мінскім раёне Іллі Дабратвора. З пасведчання вынікае, што Дабратвор з’яўляецца журналістам выдання «Палітрынг».

Фота Пятра Рабушкі, facebook.com.

«Палітрынг» — гэта прарасійскі сайт, які рэдагуе юрыст са Слаўгарада Арцём Агафонаў. Раней Агафонаў быў сябрам АГП, але потым перайшоў на пазіцыі «рускага свету». Ён салідарызаваўся з публіцыстамі «Рэгнума», якіх судзілі ў Мінску.

Летась Агафонаў разам з мінскім ахоўнікам Канстанцінавым заснаваў прарасійскую арганізацыю «Грамадзянская згода».

Ілля Дабратвор — шматдзетны бацька, мае пяцярых дзяцей. Яму 37 гадоў. Па адукацыі — псіхолаг. У 2010 годзе спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам у прэзідэнты, хаця не меў патрэбных 35 гадоў. На парламенцкіх выбарах балатаваўся па Сеніцкай акрузе, у выніку яму напісалі 19%. Гэта найбольшы паказчык сярод апазіцыянераў, якія не прайшлі ў парламент.

Ілля Дабратвор. Фота Сяргея Гудзіліна.

Сам Дабратвор кажа, што не лічыць «Палітрынг» правадніком «рускага свету» ў Беларусі. «Гэты панятак «рускі свет» увогуле не мае вызначанай фармулёўкі. Часткай рускага свету могуць быць і белагвардзейцы, і камуністы. Я супрацоўнічаю з «Палітрынгам» ужо каля года. Маёй умовай было, каб тэксты не рэдагаваліся. Абяцанні выконваюцца. Праўда, частку артыкулаў не публікаюць. Не так даўно я пісаў пра Шуневіча, яго не паставілі», — кажа Дабратвор.

«Я разумею, што працую на чужой ідэалагічна пляцоўцы, але што ў гэтым кепскага, калі такая магчымасць ёсць? Я не радыкал. Я лічу, што з усімі палітычнымі сіламі, якія ёсць у Беларусі, трэба размаўляць. І пляцоўка «Рынга» тут якраз падыходзіць для такіх размоваў. Я пішу пра мову, пра гісторыю. Нічога ў маіх публікацыях не супярэчыць пазіцыі партыі. Увогуле, я пабачыў, што так званы «рускі свет» мае ў Беларусі чалавек 100 прыхільнікаў, гэта маленькая групка, якая не салідарызуецца паміж сабой», — адзначае Дабратвор.

Фінансавыя ўмовы супрацоўніцтва Ілля Дабратвор не каментуе.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч так пракаментаваў супрацоўніцтва Дабратвора і «Палітрынга»: «Абсалютна відавочна, што «Палітрынг» — гэта не СМІ, а орган прапаганды. Гэта антыбеларускі рэсурс, які працуе ў інтарэсах Крамля.

Для любога беларуса супрацоўніцтва з такім рэсурсам — гэта ганьба, для сябра Партыі БНФ — падвойная ганьба.

Натуральна, мы правядзем з Іллёй Дабратворам гутарку на гэтую тэму, дзе будзем настойліва рэкамендаваць адмовіцца ад супрацоўніцтва з гэтым сайтам».

Каментары42

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць