Грамадства33

Новыя 15 сутак «Шэраму кату». Агулам блогеру прысудзілі 120 сутак за мінскія пратэсты

Змітру Казлову (блогер «Шэры кот») суддзя Таццяна Шоцік прысудзіла сёння чарговыя 15 сутак арышту за акцыю ў Мінску 8 снежня, паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Усе папярэднія суды над Казловым за снежаньскія акцыі сканчаліся аднолькава: 7 разоў па 15 сутак, агулам ужо 120 сутак арышту, нагадвае spring96.org

Сам Казлоў на пасяджэнне не прыйшоў, і яго інтарэсы прадстаўляла адвакатка. Яна заявіла адвод суддзі, аднак яго не задаволілі.

Сведкамі выступілі міліцыянеры Андрэй Ціханаў і Дзмітрый Каранеўскі. Ціханаў адмаўляўся сказаць, як ён апазнаў Казлова, бо ў рапарце ўказана, што асобу вызначыў пазней, а ў судзе ён сказаў, што пазнаў блогера адразу. Шмат на якія пытанні адказваў «Не памятаю». Каранеўскі сказаў у судзе, што ведаў «Шэрага ката» як блогера, а пазней вызначыў, што гэта менавіта Казлоў. Ніхто з міліцыянтаў не змог назваць дзеянні ўдзельнікаў акцыі, якія парушалі б грамадскі парадак, акрамя таго, што яны там проста знаходзіліся.

Блогер Шэры Кот нечакана выйшаў на волю. Агулам яму далі 90 сутак арышту

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць