Выбары-202088

Куды падзеліся лідары партыйнай апазіцыі?

Другі месяц у Беларусі працягваюцца акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. На штонядзельныя акцыі пратэсту прыходзяць сотні тысяч чалавек. На такіх мерапрыемствах не заўсёды хапае лідараў, якія здольныя весці людзей. Што ў гэты час робяць лідары партыйнай апазіцыі? Ці ўдзельнічаюць яны ў акцыях пратэсту і чаму пра іх так мала чуваць?

Рыгор Кастусёў, Партыя БНФ

«Ну чаму не чуваць? Я нядаўна інтэрв’ю «Еўрарадыё» даваў, вы, напэўна, прапусцілі. А яшчэ была заява 10 партый, у тым ліку праўладных, Партыя БНФ таксама там удзельнічала. Як кажа Ніна Багінская, я таксама гуляю, але не заўсёды ўжо сілаў хапае. Быў 9, 23, 30 жніўня. На апошняй не быў. Шчыра скажу, пакуль дайду да стэлы, то ўжо ногі стоптваюцца, з маладымі я тут не магу цягацца. Нам было важна, каб акцыі былі пазначаныя бел-чырвона-белымі сцягамі і Пагонямі, і мы бачым мора нашых сімвалаў — гэта ўжо перамога».

Віталь Рымашэўскі, БХД

«БХД цалкам падтрымала кампанію Ціханоўскай. Мы таксама падтрымалі Каардынацыйную раду, сустаршыня БХД Вольга Кавалькова з’яўляецца сябрам прэзідыума Каардынацыйнай рады. Зараз не час для самапіяру, таму мы дзейнічаем у рэчышчы Каардынацыйнай рады. Вялікія пытанні ў нас выклікала супольная заява палітычных партый, куды запрасілі і фэйкавыя структуры. Цяпер самае важнае — гэта аднаўленне законнасці ў краіне. Асабіста я бяру ўдзел у групе падтрымкі рэгіёнаў у Каардынацыйнай радзе. Працы хапае, людзям патрэбна шмат дапамогі. На акцыі хаджу. На якія — не скажу, а то гэта яшчэ стане нагодай для адміністрацыйнай справы супраць мяне».

Мікалай Казлоў, АГП

«Канечне, удзельнічаю. 13 верасня таксама прайшоў ад пачатку да канца. Але ўдзельнічаю я як звычайны грамадзянін, а не лідар партыі. Цяпер такі час, што партыйныя сцягі трэба пакінуць у офісах. У нас адна задача — сыход Лукашэнкі. Што тычыцца заявы партый, то лічу гэта някепскім. Калі б «Белая Русь» і БРСМ заявілі, што выбары прайшлі несумленна, мы б гэтаму радаваліся. Так і тут трэба радавацца, што праўладныя партыі становяцца на наш бок».

***

Лідар руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і старшыня БСДП «Грамада» Ігар Барысаў пастаянна ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту.

Каментары8

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць