Інтэрнэт і СМІ22

Былы ўладальнік «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан — падазраваны па крымінальнай справе аб паклёпе

Рамуальд Улан, былы ўладальнік і галоўны рэдактар «Новай газеты Смаргоні», — падазраваны ў рамках крымінальнай справы па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп). У яго дома і ў офісе прайшлі ператрусы, канфіскавана аргтэхніка, тэлефоны, піша БАЖ.

26 верасня быў затрыманы Рамуальд Улан, былы ўладальнік і галоўны рэдактар «Новай газеты Смаргоні» (НГС). Зараз ён з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам — аказвае паслугі па друку.

Дома і ў офісе Улана ў адзін час адбыліся ператрусы, была канфіскавана аргтэхніка —усяго 13 пазіцый. Гэтая тэхніка патрэбна была прадпрымальніку для працы, цяпер яго бізнэс паралізаваны.

Рамуальд Улан распавёў, што забралі нават новы кнопкавы тэлефон, набыты на днях для пажылога цесця.

Прадпрымальнік распавёў, што супрацоўнікі міліцыі Смаргоні распачалі крымінальную справу па артыкуле 188 КК Рэспублікі Беларусь за распаўсюд заведама ілжывых, якія ганьбяць іншую асобу звестак (паклёп). Па горадзе былі расклееныя ўлёткі з данымі супрацоўнікаў міліцыі, якія, на думку мясцовых жыхароў, ілжэсведчылі ў судзе супраць удзельнікаў пратэстных акцый.

«Я ніякага дачынення да гэтых улётак не маю. Калі іх убачыў у горадзе, сфатаграфаваў і апублікаваў у гарадскім пабліку Укантакце. У чацвер я апублікаваў гэтыя фота, а сёння прыйшлі да мяне. Адчувалася, што супрацоўнікаў міліцыі гэтыя ўлёткі вельмі закранулі», — кажа Рамуальд Улан.

Ён знаходзіцца ў статусе падазраванага, пасля ператрусу і допыту ў РАУС яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

«Новая газета Смаргоні» была адзіным зарэгістраваным незалежным выданнем на тэрыторыі Смаргонскага раёна. У 1996 годзе выданне пачыналася з лістка фармату А4 з двух бакоў. У 2003 годзе газета была закрыта, на той час у рэдакцыі працавалі 28 чалавек.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр3

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Чэхіі3

Алесь Бяляцкі стварыў уласны фонд9

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

Мазаічныя вітражы, унікальныя люстры. Як рэстаўруюць галоўны ЗАГС Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць