Грамадства

Давыдзька: Журналістаў, якія асвятляюць несанкцыянаваныя акцыі, плануюць прыраўняць да ўдзельнікаў гэтых акцый

У Беларусі рыхтуюцца папраўкі ў закон аб СМІ, паводле якіх журналістаў, якія асвятляюць несанкцыянаваныя акцыі, плануюць прыраўняць да ўдзельнікаў гэтых акцый, заявіў старшыня грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Генадзь Давыдзька «Смартпрэс».

Фота Волі Афіцэравай

«Цяпер у зменах у закон аб СМІ, калі мерапрыемства не дазволена па законе, то любы журналіст, які знаходзіцца там, ужо не журналіст, а проста грамадзянін, які ўдзельнічае ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Я лічу, гэта правільна», — сказаў Давыдзька.

Паводле яго слоў, часта мерапрыемства праводзіцца не для самога мерапрыемства, а каб яно патрапіла ў СМІ.

«Што тут каментаваць, трэба быць лаяльнымі, трэба быць законапаслухмянымі», — лічыць Давыдзька.

Ён падкрэсліў, што «цяпер шмат адыёзных сродкаў масавай камунікацыі, якія працуюць у Інтэрнэце, у якіх мільённыя наведванні, дзе ўвесь час ідзе бесперапынны штосутачны мітынг супраць дзейнага прэзідэнта, улады».

На думку Давыдзькі, цяпер час «не такі». «Мы разважаем, быццам цяпер звычайны час, але ўсім трэба разумець, што ідзе ў свеце вайна. Інфармацыйная вайна ў сваім апагеі, адзін крок да гарачай фазы. І трэба ўжо прывыкаць жыць паводле ваеннага часу, г. зн. адказваць за сваё слова, учынак і адказнасць іншая», — заявіў ён.

«Любы СМІ — гэта ўжо агнявы пункт або суперніка, або саюзніка. І падаўленне агнявых пунктаў праціўніка — гэта адзін з пастулатаў баявых дзеянняў», — заявіў кіраўнік грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

Каментары

Цяпер чытаюць

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць