Кіно

Хто тая ўкраінка, якую забіў Болдуін, і як ёй удалося зрабіць ашаламляльную кар’еру ў Галівудзе

Галіна Гатчынз стала зоркай у прафесіі, якая да яе лічылася мужчынскай, — аператары-пастаноўшчыкі.

Фота з інстаграма Галіны Гатчынз @HalynaHutchins.

«The Mad Hatter» і «Blindfire» — дзве апошнія працы 42-гадовай Галіны Гатчынз (Halyna Hutchins). Вестэрн «Rust» здымалі ў кіношна-пустынных ваколіцах горада Альбукерке на захадзе ЗША, і ён стаў для яе фатальным. 

«Халастыя!» (‘Cold Gun!’ па-англійску) — крыкнуў Болдуіну памочнік рэжысёра. Так прынята ў Галівудзе падчас здымак эпізодаў са стральбой. Акцёр націснуў на курок. Чаму ў адным з бутафорскіх пісталетаў — усяго іх было тры — апынуўся баявы патрон, высветліць следства.

Рэжысёр быў паранены, а Галіна памерла па дарозе ў шпіталь.

«Няма слоў, каб выразіць мой шок і смутак з прычыны трагічнага здарэння, якое забрала жыццё Галіны Гатчынз, жонкі, мамы і выдатнай калегі, — напісаў у сябе ў Твітары Алек Болдуін (Alec Baldwin) — адзін з самых зорных акцёраў Галівуда. — Я супрацоўнічаю са следствам, якое высвятляе, што прывяло да гэтай трагедыі».

Шакуючае нават па галівудскіх мерках здарэнне звярнула ўвагу на постаць Галіны. Незвычайнасць не толькі ў тым, што яна прабілася ў прафесію, якая традыцыйна лічылася мужчынскай, і дасягнула ў ёй вяршынь. Яна ўзначальвала аператарскія каманды ў топавых фільмах. Больш за тое, Галіна прыйшла ў гэтую прафесію па ўсіх мерках позна. Яна скончыла Амерыканскі інстытут кінематаграфіі ў 2015 годзе, калі ёй было 36 гадоў.

Яна нарадзілася ў вёсцы Гарадзец Жытомірскай вобласці, але расла на Крайняй Поўначы Расіі. Яе бацька служыў у савецкай імперыі ваенным мараком, і яе маленства прайшло, як яна сама казала, «сярод паўночных аленяў і атамных падлодак».

Першая адукацыя ў Галіны — журналісцкая, Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі. Пасля яна працавала журналісткай у Еўропе і пераехала ў Амерыку ўжо не юнай. І ўсяго праз чатыры гады пасля сканчэння кінашколы часопіс American Cinematographer назваў яе «ўзыходзячай зоркай» у сваёй прафесіі.

Так Галіна Гатчынз стала ўвасабленнем «амерыканскай мары» і, адначасова, напамінам, што «невыведныя шляхі Гасподнія».

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць