Улада

Прапагандысту Гігіну даручылі змагацца з «фальсіфікацыяй гісторыі»

У верасні былы дэкан факультэта сацыялогіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін перайшоў на новую працу. Ён узначаліў грамадскае аб’яднанне «Знание». Нядаўна Лукашэнка падпісаў указ, з якога вынікаюць новыя магчымасці для Гігіна і яго падначаленых: іх паслугі будуць закупаць на прыярытэтнай аснове, ім прадаставяць бясплатныя памяшканні. А яшчэ яны будуць займацца «супрацьдзеяннем фальсіфікацыі гісторыі і фарміраваннем свядомай грамадзянскай пазіцыі».

Вадзім Гігін, скрыншот з відэа тэлеканала АНТ

Беларускае грамадскае аб’яднанне «Знание» бярэ пачатак з савецкіх часоў. У 80-я тысячы беларускіх навукоўцаў уваходзілі ў яго склад. І ў біяграфіі Аляксандра Лукашэнкі ёсць згадка, што ён быў адказным сакратаром аб’яднання «Знание» ў Шклове. Пасля распаду СССР дзейнасць працягнулася, але ўжо не была такой заўважнай. 

Каб больш зразумець, чым займаюцца чальцы аб’яднання апошнія гады, можна звярнуць увагу на семінар, які для моладзі арганізавала мінскае адгалінаванне «Знания». Вось якія тэмы абмяркоўвалі са студэнтамі: «Достижение возможного — возможно каждому», «В красоте живет лишь Человек», «Все дороги хороши, когда идешь своей», «Быть свободным и счастливым может каждый», «Наше славное Отечество — победителем народом создалось», «Экономика развития процветающей Беларуси», «Мир здоровья и красоты», «От управления собой — к управлению страной» і, нарэшце, «В мире нет такой другой страны как Беларусь».

Папярэднім старшынёй аб’яднання быў былы рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Генадзь Пальчык, пасля выбараў-2020 яго адправілі на выкладчыцкую працу, і сёння вы не знойдзеце ягонае імя на сайце «Знания» ў спісе былых кіраўнікоў.

У верасні пасаду кіраўніка заняў Вадзім Гігін, вядомы праўладны функцыянер і прапагандыст. Да таго быў дэканам факультэта ў БДУ, яшчэ раней працаваў у БРСМ, больш за 10 гадоў быў галоўным рэдактарам часопіса «Беларуская думка», які належыць Адміністрацыі Лукашэнкі, быў таксама вядучым на дзяржТБ. Апроч таго, Вадзім Гігін арганізоўваў лекцыі прарасійскіх спікераў у Мінску, але гэта дзейнасць была часова прыпыненая праз пандэмію. 

Днямі Лукашэнка падпісаў указ, які пашырае магчымасці для новага дзецішча Гігіна. Так, на працягу найбліжэйшых двух гадоў дзяржаўныя арганізацыі і ўстановы будуць купляць працы і паслугі «Знания» па працэдуры закупкі з адной крыніцы, то-бок безальтэрнатыўна.

Апроч таго, цэнтральнаму офісу аб’яднання і яго рэгіянальным структурам на 2021-2022 гады выдзяляць бясплатныя памяшканні, дзе яны змогуць працаваць. 

А яшчэ ўказам значна пашыраецца поле дзейнасці аб’яднання: 

  • папулярызацыя айчыннай гісторыі, распаўсюджванне навукова абгрунтаванай інфармацыі аб гісторыка-культурнай спадчыне, баявых подзвігах і працоўных дасягненнях беларускага народа, важных гістарычных падзеях, памятных мясцінах, іх ролі і значнасці ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці ў мэтах фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, паважлівага і адказнага стаўлення да гістарычнага мінулага і яго захавання; 

  • супрацьдзеянне фальсіфікацыі гісторыі, распаўсюджванню дэструктыўных ідэалагічных дактрын;

  • фарміраванне ўсвядомленай грамадзянскай пазіцыі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць