Меркаванні

Лебядок: Беларусь усё больш штурхаюць у рэгіянальную варонку эскалацыі са стандартным выхадам — праз вайну

Эксперт Ягор Лебядок патлумачыў, навошта Польшчы столькі войскаў каля беларускай мяжы і па якіх прыкметах можна будзе меркаваць пра характар беларуска-расійскіх вучэнняў.

Польскія вайскоўцы ля беларускай мяжы. Фота: Mінабароны Польшчы / Twitter

У сваім новым допісе ў Telegram Ягор Лебядок адказаў намесніку начальніка Генштаба Узброеных Сіл Беларусі Паўлу Муравейку. Муравейка наракаў на непрапарцыйнасць колькасці мігрантаў і польскіх вайскоўцаў на мяжы, перамяшчэнне да межаў цяжкага ўзбраення і браніраваных машын. «Гэта для чаго, каб змагацца з мігрантамі? Гэта супярэчыць логіцы і здароваму сэнсу». Муравейка выказаў меркаванне, што мэты польскіх вайскоўцаў ля беларускай мяжы — «толькі правакацыйныя».

— Логіка ў дзеяннях палякаў ёсць, Муравейка далёка не дурань і гэта ведае, — піша Лебядок. — Палякі пачалі нарошчваць сваю групоўку не ў адказ на проста пераходы мігрантаў, а з мэтай перадухіліць стандартны ланцужок эскалацыі, які яны чакалі ад Пуціна і Лукашэнкі:

  1. Інфармацыйная напампоўка насельніцтва і дэманізацыя ворага (Польшчы, са жніўня 2020);

  2. Рэалізацыя дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне-суперніцы і квазісілавых дзеянняў (перакідка мігрантаў на пачатку з разлікам на сацыяльна-палітычны крызіс да лета 2021, затым і сілавыя дзеянні з выкарыстаннем мігрантаў, плюс суправаджэнне дадатковымі пагрозамі — наркотыкі, джыхад, ядзерныя матэрыялы і г.д.);

  3. Узмацненне пагроз з мэтай дамагчыся прамежкавых палітыка-эканамічных выгад, ізаляцыі праціўніка на міжнароднай арэне («палякі парушаюць правы чалавека»), атрымання часу для разгортвання сіл і г.д.;

  4. Правакацыі для развязвання баявых дзеянняў і фарміравання ўласнага іміджу ахвяры/міратворца/абаронцы на міжнароднай арэне;

  5. Баявыя дзеянні.

Ведае выдатна такі варыянт эскалацыі і генерал Муравейка, паколькі беларускія вайскоўцы самі не раз такі ланцужок малявалі, паказваючы планы Захада заняволіць Беларусь.

Менавіта для перадухілення пунктаў 4, 5 і нарошчвалася польская групоўка, для павышэння боегатоўнасці і дэманстрацыі рашучасці.

Для дэманстрацыі рашучасці і сам Лукашэнка перакідваў войскі пад Гродна ў 2020-м, як і цяпер у вучэннях «Саюзная рашучасць 2022».

У кантэксце ўльтыматумаў Пуціна, пастаянных рухаў расійскіх войскаў і рыторыкі ў дачыненні да Украіны, палякі не прыбяруць створаную групоўку проста так. Паколькі яны з краінамі Балтыі на перадавой, то і казаць пра ўзмацненне бяспекі будуць гучней за ўсіх у НАТА, а не проста для «фінансавых укладанняў», і аб'ядноўваць намаганні.

Палявы выхад разведвальнага батальёна 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Фота: Ян Гарбанюк / Ваяр

У адрозненне ад шэрагу супрацоўнікаў прапаганды, Муравейка ў тэме псіхалагічнага проціборства чалавек з вопытам і сістэмным поглядам, мінімум з 2008 года публікаваў артыкулы на гэтую тэму ў «Навука і ваенная бяспека» і «Ідэалагічныя аспекты ваеннай бяспекі». Тым лепш, калі такі чалавек заяўляе азначанае вышэй: па прыёмах падачы інфармацыі грамадскасці адразу зразумелыя сапраўдныя сутнасць і матывы дзеянняў беларускіх военачальнікаў.

Характар вучэнняў у дачыненні да Украіны і Польшчы будзе зразумелы па некаторых элементах, у прыватнасці, ці будзе дэсантаванне з вышынь 4 км і больш для адпрацоўкі засылкі дэсанту на дзясяткі кіламетраў праз мяжу на парашутных сістэмах незаўважна для СПА, ці будзе шырока прымяняцца інжынерная тэхніка для стварэння шляхоў перакідвання тэхнікі па малачаканых напрамках, ці перамесцяць расейскія С-400 з Гродна на поўдзень Беларусі, ці пакінуць іх там і далей, узмацненне ВПС і РЭБ, інш.

Рост вайсковых сіл паблізу Беларусі з усіх бакоў і агрэсіўная рыторыка ўсё больш штурхаюць Беларусь у рэгіянальную варонку эскалацыі са стандартным выхадам — праз вайну, — рэзюмуе Лебядок.

Сталі вядомыя тэрміны вайсковых беларуска-расійскіх вучэнняў «Саюзная рашучасць»

Калоны тэхнікі ў Слуцку і Калодзішчах: рыхтуюцца наступаць на Украіну? Аналізуем фота і відэа з вайскоўцамі

The New York Times: Расія пачала эвакуяваць сем’і дыпламатаў з Украіны

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Усе навіны →
Усе навіны

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі19

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны25

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года11

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

Ці патрэбна беларусам моцная рука? Эканаміст Львоўскі адказаў24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць