Свет

Прэм'ер Літвы: Мы не можам перакрыць транзіт у Калінінградскую вобласць самастойна, патрэбнае рашэнне Еўрасаюза

Літва не можа ў аднабаковым парадку спыніць транзіт праз сваю тэрыторыю ў Калінінградскую вобласць Расіі. Ён рэгулюецца пагадненнем паміж Расіяй і Еўрасаюзам. Пра гэта заявіла прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце, піша Delfi.

Прапускны пункт на літоўска-расійскай мяжы. Фота: D. Umbraso/LRT nuotr.

«Калінінградскі транзіт — гэта транзіт, які з'яўляецца складнікам часткі права ЕС. Гэта асобнае пагадненне паміж ЕС і Расіяй. Я б хацела, каб мы ў такое не ўмешваліся, паколькі гэта не рашэнне Літвы. Мы можам закрыць паветраную прастору, але рашэнне з нагоды калінінградскага транзіту — рашэнне ЕС», — сказала Шыманіце.

Па словах літоўскай прэм'еркі, пакуль гаворкі пра гэта не ідзе. Транзіт не прадугледжвае перавозку ваенных грузаў. Пагадненне тычыцца толькі пасажырскіх перавозак.

Літва ўчора закрыла паветраную прастору для Расіі. Акрамя яе, гэта ўжо зрабілі ці абвясцілі аб закрыцці Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Польшча, Чэхія, Вялікабрытанія, Славенія, Румынія і Балгарыя.

Каментары

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць