Улада

«Тут жа нямала, на чале з паслом, украінцаў. Мы ж да іх ставімся па законе» — Лукашэнка завуалявана пагражае

На пасяджэнні Рады бяспекі 7 красавіка Аляксандр Лукашэнка зрабіў выпад у бок украінцаў.

«Калі ў нас там недзе адзін-два-тры-пяць чалавек засталіся, то трэба жорстка паставіць умовы, хай Макей размаўляе з гэтым паслом Украіны, і калі гэта не будзе зроблена, мы ўжо адкажам па-іншаму. Яны вельмі рызыкуюць. Бо і тут нямала, на чале з паслом, украінцаў. Мы ж ставімся да іх па законе, па-людску. Але гэта не тая сітуацыя, вялі сябе кепска, і мы вымушаныя былі рэагаваць», — сказаў Лукашэнка.

Пакуль да канца не ясна, што меў на ўвазе Аляксандр Лукашэнка ў гэтым пасажы. Ëн гаварыў нібыта пра вяртанне ў Беларусь беларусаў-дальнабойнікаў з Украіны. Але Украіна не перашкаджала выезду з краіны грамадзян Беларусі. Тысячы іх, калі не дзясяткі тысяч, пасля пачатку вайны выехалі з Украіны ў Польшчу, Венгрыю, Славакію, Румынію, некалькі дзясяткаў чалавек — наўпрост у Беларусь. Магчыма, гаворка пра ўдзельнікаў нейкай спецаперацыі беларускіх сілавікоў.

У кожным разе, словы прагучалі як завуаляваная пагроза ўкраінцам Беларусі ці тым, якія знаходзяцца ў Беларусі. Раней па сфабрыкаваных абвінавачваннях у распальванні сацыяльнай варожасці былі арыштаваныя актывісты польскай меншасці ў краіне, сярод іх Анжаліка Борыс і Андрэй Пачобут, што прывяло да абвастрэння варожасці ў адносінах з Польшчай.

Расія напала на Украіну 24 лютага, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Гэтае грубае парушэнне міжнароднага права было асуджанае Генеральнай асамблеяй ААН 140 галасамі супраць пяці, сярод гэтых пяці і Беларусь.

У выніку агрэсіі загінулі ўжо дзясяткі тысяч вайскоўцаў з абодвух бакоў, а таксама мірных жыхароў. На акупаваных тэрыторыях адбываюцца сапраўдныя зверствы, іх маштаб стаў вядомы пасля разгрому расійскіх войскаў пад Кіевам.

Згодна з міжнародным правам, Беларусь лічыцца саўдзельніцай агрэсіі, бо прадаставіла сваю тэрыторыю для вядзення вайны.

Перад нападам на Украіну Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму прапагандысцкаму ТВ заяўляў, што вайна ва Украіне працягнецца 3 — 4 дні. Падчас вайны ён некалькі разоў заклікаў кіраўніцтва Украіны капітуляваць, пагражаючы, што інакш тое самае прыйдзецца зрабіць пазней на горшых умовах.

У сённяшнім выступе на Радзе бяспекі Аляксандр Лукашэнка ўжо зыходзіў з таго, што ліквідаваць і расчляніць Украіну Расіі не ўдасца, і патрабаваў для сябе месца ў пасляваенным уладкаванні рэгіёна.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць