Грамадства

Гендырэктарка БелТА Ірына Акуловіч назвала фэйкам масавыя забойствы ў Бучы

Па яе словах, колькі б доказаў ні прадастаўлялася і спадарожнікавых здымкаў ні публікавалася (маюцца на ўвазе доказы таго, што мірных жыхароў забівалі расійскія вайскоўцы), «мы будзем разумець, што гэта фэйк».

Дагэтуль у эфіры беларускага радыё Акуловіч расказвала, наколькі дасканала ў БелТА працуюць над праверкай інфармацыі. Варта адзначыць, што з пачаткам вайны тэлеграм-канал агенцтва ператварыўся ў агрэгатар навін расійскіх прапагандысцкіх медыя.

Нагадаем, што падчас спробы расійскіх войскаў захапіць Кіеў загінулі не менш за 1220 мірных жыхароў. Асабліва пацярпеў 30-тысячны горад Буча на стратэгічна важнай трасе з Кіева ў кірунку Польшчы, дзе было знойдзена больш за 320 забітых.

Магчыма, бучанцам помсцілі за разгром расійскіх калон у горадзе ў першыя дні вайны, у выніку якога прасоўванне расійскай арміі спынілася.

Глядзіце таксама:

Фота і відэа з Бучы аналізуе судмедэкспертка. Вось што яна пабачыла на страшных кадрах

Целы са знакамі катаванняў, трупы на вуліцах, брацкія магілы. Расійскія войскі пакінулі на Кіеўшчыне страшныя сляды

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць