Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Англійскі пірог банофі — бананы і карамель пад лёгкай шапкай з узбітых вяршкоў

Ідэя двух брытанцаў сумясціць у адным пірагу бананы, карамельны соус і вяршкі аказалася настолькі ўдалай, што цяпер гэты рэцэпт ведаюць ва ўсім свеце. Банофі быў любімым ласункам Маргарэт Тэтчар, і яе можна зразумець — устрымацца ад такога смакоцця ну проста немагчыма, ды і прыгатаваць яго можна вельмі проста.

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць пірог банофі, вам спатрэбіцца:

  • 75 грамаў масла для асновы + яшчэ 150 грамаў для карамелі,
  • 200 грамаў пясочнага печыва,
  • 150 грамаў цукру (лепей браць трысняговы, для колеру),
  • 400 грамаў згушчонага малака,
  • дробка марской солі,
  • 2 спелыя бананы,
  • 150 мілілітраў густых вяршкоў,
  • 100 грамаў цёртага малочнага шакаладу.
  1. Пачнём з бісквітнай асновы. У патэльні сярэдняга памеру растапіце 75 грамаў масла. Пакладзіце печыва ў пакет (напрыклад, цэлафанавы) і здрабніце яго качалкай або выкарыстоўвайце для гэтага кухонны камбайн ці блендар.
  2. Змяшайце здробненае печыва з растопленым маслам. Пакладзіце сумесь на дно формы са здымным дном дыяметрам 23 сантыметры, шчыльна прыцісніце яе да дна формы і да бакоў. Пастаўце аснову ў халадзільнік на 30 хвілін, каб яна застыла.
  3. У гэты час зрабіце карамель. У сатэйніку з тоўстым дном разагравайце на сярэднім агні разам 150 грамаў масла і такую ж колькасць цукру, пакуль масла не растане і цукар не растворыцца. Перамешвайце масу: спачатку масла і цукар не будуць змешвацца, але па меры таяння цукру сумесь стане больш аднароднай.
  4. Умяшайце ў сумесь згушчонае малако і марскую соль.
  5. Давядзіце ўсё да кіпення і потым здыміце з агню.
  6. Дастаньце з халадзільніка гатовую аснову для пірага і вылейце на яе карамель. Перанясіце ўсё ў халадзільнік і дайце пірагу цалкам астыць.
  7. Перад падачай нарэжце бананы і пакладзіце іх на карамель. Узбівайце вяршкі міксерам, пакуль яны не загусцеюць. Выкладзіце вяршкі на бананы.
  8. Пасыпце пірог цёртым шакаладам і асцярожна дастаньце яго з формы.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

 Чытайце таксама:

Рэцэпт на выходныя: пастухоў пірог 

Рэцэпт на святы. Запечаны кумпяк ці лапатка — сапраўднае ўпрыгожванне стала

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы10

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць4

Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася праз ўцечку ў КНР7

Далі новыя даты, але не ўсім. Працяг гісторыі з адменамі запісаў на нямецкі шэнген

«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

У Буэнас-Айрэсе разагналі акцыю пенсіянераў і фанатаў Марадоны1

«Хтосьці даведаўся, дзе мы трымаем грошы, і падмяніў іх». Экс-палітвязня з сям'ёй абрабавалі ў Грузіі5

Сем тыпаў «п’янай асобы»: кім вы становіцеся пад уздзеяннем алкаголю і што гэта азначае?10

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»8

Расійскія прапагандысты паказалі Пуціна ў Курскай вобласці7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы10

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць