Ежа

Тарт з кукурузнымі шматкамі — арыгінальнае выкарыстанне звыклага прадукту

Гэты дэсерт не сорамна прапанаваць доўгачаканым гасцям.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць тарт з кукурузнымі шматкамі, вам спатрэбіцца:

  • 190 грамаў мукі + дадатковая мука для пасыпання
  • 150 грамаў астуджанага масла
  • 1 сталовая лыжка цукру
  • дробка солі
  • 1 сталовая лыжка малака
  • 120 грамаў натуральнага ці штучнага мёду, залатога сіропу ці іншага сіропу
  • 130 грамаў кукурузных шматкоў
  • 75 грамаў клубнічнага ці малінавага варэння
  • вяршкі ці заварны крэм для падачы
  1. Парэжце 90 грамаў масла кубікамі. Змяшайце парэзанае масла, муку, соль і цукар у кухонным камбайне ці міксеры і ўзбівайце, пакуль сумесь не стане аднароднай і падобнай да паніровачных сухароў. Уліце малако і ўзбівайце, пакуль цеста не пачне збірацца ў адну масу. Выкладзіце цеста на працоўную паверхню, збярыце яго ў шар і прыцісніце, каб атрымаўся дыск. Загарніце ў харчовую плёнку і пакладзіце ў халадзільнік на 30 хвілін.
  2. Разгарніце цеста і раскачайце яго на трохі прысыпанай мукой паверхні да дыяметра прыкладна 32 сантыметры. Адначасова прысыпайце цеста мукой, каб яно не прыліпала да працоўнай паверхні. Яшчэ трохі прысыпце цеста мукой і раскачайце яго на качалцы, потым перакладзіце цеста ў форму для тартаў дыяметрам 24 сантыметры са здымным дном. Акуратна прыцісніце цеста да формы і пакіньце любыя рэшткі цеста, якія ў яе не змясціліся. Астудзіце форму з цестам і разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
  3. Калі духоўка разагрэлася, дастаньце цеста з халадзільніка. Вазьміце вялікі квадратны кавалак паперы для выпякання, скамячце яго ў шар, потым распраўце і пасцяліце яго наверх цеста. Насыпце на паперу фасолю, каб цеста не ўзнялося, і выпякайце цеста 15 хвілін, потым прыбярыце з формы фасолю і паперу. Пастаўце аснову для тарта ў духоўку яшчэ на 5—10 хвілін, пакуль дно пірага не стане трохі залацістым, а верх бакоў — румяным. Пакуль аснова яшчэ гарачая, вазьміце востры нож і абрэжце тое цеста, што не змясцілася ў форму.
  4. Парэжце на кавалкі 60 грамаў масла. Змяшайце ў каструлі масла, залаты сіроп ці мёд і соль, разагравайце сумесь на сярэднім агні, пакуль масла не растане. Дазвольце сумесі пакіпець 1 хвіліну, потым здыміце з агню. Дадайце ў гарачы сіроп шматкі, сачыце за тым, каб яны не збіваліся ў камякі. Перамяшайце, каб усе шматкі былі пакрытыя сіропам. Выкладзіце варэнне на аснову для тарта, потым размяркуйце паверх яго слой са шматкоў. Трохі прыцісніце, каб начынне было роўнае.
  5. Зменшыце тэмпературу ў духоўцы да 180 градусаў і выпякайце тарт яшчэ 5—10 хвілін, пакуль ён не падпячэцца. Астудзіце, нарэжце і падавайце з вяршкамі ці з заварным крэмам.

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя. Традыцыйны англійскі пірог старгейзі — страва, якой вы дакладна здзівіце

Чатыры спосабы зрабіць сваю каву больш карыснай

Рэцэпт на выхадныя. Пудынг Евы — 200-гадовая брытанская страва

Каментары

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага22

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне11

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

Навукоўцы раскрылі таямніцу рудых катоў, якая не давала спакою дзесяцігоддзямі3

«Купалаўцы» анансавалі апошнюю ў сезоне прэм’еру — расказваем, пра што будзе новы спектакль «Валізка»

Ігар Сергеенка перадаў Папу абраз у падарунак ад Лукашэнкі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага22

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць