Грамадства

Вернікі Чырвонага касцёла: Дагэтуль не маем канкрэтных адказаў на нашы звароты да дзяржаўных органаў

Мінская каталіцкая парафія святых Сымона і Алены напэрэдадні Дзядоў адмыслова адзначыла, што не мае нармальнай камунікацыі з уладамі па сітуацыі з закрытым Чырвоным касцёлам.

Фота: vecteezy.com

«Дагэтуль на ўсе нашыя звароты да дзяржаўных органаў мы не атрымалі канкрэтных адказаў. Трымаемся далей у ружанцовай малітве вакол касцёла і дома ў сем’ях», — паведамляецца на парафіяльным сайце.

У парафіі нагадалі, што 2 лістапада ў Беларусі традыцыйна ўзгадваюць усіх спачылых вернікаў. Супольнасць заклікалі асабліва маліцца за «ўсіх памерлых, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве касцёла, барацьбе за яго вяртанне вернікам у 1990 годзе, а таксама ўсіх, хто ў розныя часы маліўся ў нашым касцёле».

Нагадаем, ноччу 26 верасня ў касцёле адбыўся пажар. У той жа дзень Адміністрацыя Маскоўскага раёна прыняла рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Мінгарвыканкам заявіў, што ўладальнік будынка, КУП «Мінская спадчына», не можа выконваць абавязацельствы па дамове і запатрабаваў ад рэлігійнай абшчыны вызваліць будынак ад рухомай маёмасці для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Чытайце таксама:

Улады: Чырвоны касцёл застанецца касцёлам, але цяпер трэба «канструктыўна спрацавацца»

Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць