Грамадства

Стыльскі расказаў пра сустрэчу з дарослым сынам: Думаў, нейкае радыё проста ўгарае

У 2014 годзе панк-рокер Юрый Стыльскі, лідар брэсцкага гурта «Дай Дарогу!», даведаўся, што ў яго ёсць 15-гадовы сын Антоніа. У інтэрв'ю «ТОК» Юрый падзяліўся абставінамі першай сустрэчы з хлопцам.

Скрыншот: ТОК

Магчымасць сустрэцца з сынам з’явілася, калі ён і яго маці прыехалі ў Пінск, адкуль тая родам. Стыльскі згадвае, што было далей: «Яна кажа: калі хочаш, можаш прыязджаць, пазнаёмішся. А я да гэтага хацеў яшчэ даведацца, ці насамрэч яно так ёсць, што гэта — маё дзіця. І я вырашыў сам, што прыеду і пазнаёмімся, усё-ткі сын. Яны ў Італіі жывуць і дагэтуль, і я ўсё-ткі, атрымліваецца, падрэ. Я прыехаў. Падняўся хлопец, яшчэ вышэйшы за мяне, па-мойму, чао-какао. Ведае тры мовы — французскую, рускую, італьянскую. Мы нешта паелі».

Далей Стыльскі адвозіў сына і яго маці ў аэрапорт, і тыя паляцелі ў Геную. Цяпер музыкант і яго сын падпісаныя адзін на аднаго ў інстаграме і часам перапісваюцца. Юрый дзеліцца, што так і не здолеў пасябраваць з сынам настолькі добра, наколькі хацеў бы.

Чаму жанчына не сказала яму пра сына раней, а чакала 15 гадоў? Стыльскі адказвае:

«У яе ўсе сваякі — міліцыянеры. Яна так мне і казала: «Маўляў, бо я была непаўналетняя, а тады мне не хацелася ніякага вяселля, ніякіх шкарпэтак і чагосьці такога бытавога, мне было прасцей прамаўчаць, не выдаваць цябе». Нібыта я атрымаў бы нейкае пакаранне за ўсё гэта.

Яна ад мяне адраклася ў той момант, і мне тады ўвогуле не было гэта патрэбна. Нібыта, гледзячы на мяне і мой лад жыцця, я быў для яе нейкі ледзьве не бессаромны ці нешта накшталт гэтага, яна прыняла за мяне рашэнне, што яна застанецца там, а я — тут. Хаця, гледзячы на адзін яе расказ, яна мне ў нейкі момант нібыта перадавала прывітанне і казала, што яна з-за мяне ў гэтай сітуацыі няпростай, але яно нібыта да мяне не даляцела».

Мужчына даведаўся пра дзіця па тэлефоне і насамрэч думаў, што гэта жарт.

«Радыё «Рокс», радыё «Сталіца» ці радыё «Бі-эй» проста ўгарае і хоча павесіць на мяне такую адказнасць, маўляў, што зробіць Юрый Стыльскі, зараз мы даведаемся», — вырашыў ён тады.

Але потым жанчына, маці сына, пацвердзіла яму, што гэта не жарт. Сказала, што прыйшоў час і ёй проста стала патрэбна даведацца ДНК бацькі сына і ці ёсць у яго нейкія хваробы, што перадаюцца ў спадчыну, таму што хлопец хоча стаць футбалістам. І потым прапанавала падтрымліваць сувязь, што адбываецца і дагэтуль.

Цікава, што пасля таго выпадку Стыльскаму ў дырэкт пачало пісаць шмат людзей, якія называлі сябе яго згубленымі дзецьмі. Сам музыкант, аднак, ставіцца да гэтага з гумарам і лічыць з’яву пазітыўнай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»

Юрый Стыльскі — пра сустрэчу з дарослым сынам, алкаголь, грошы і голыя карціны

«Манцірую сцэны для Rammstein, працую грузчыкам». Аляксандр Памідораў расказаў, як яму жывецца ў эміграцыі

Каментары

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты20

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

Беларусам прапанавалі паспытаць мангастаны1

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

Трамп: Я да іх звяртаюся не таму, што яны нам патрэбныя, а хачу паглядзець на рэакцыю11

На мікашэвіцкім «Граніце» падчас працы загінуў рабочы

«Ніводнай малекулы». Еўракамісія не збіраецца адступаць ад палітыкі адмовы ад расійскіх рэсурсаў1

«Ад вэнджання курэй я адмовіўся зусім». Магілёўскі інжынер расказаў пра спецыфіку гатавання рыбных і мясных далікатэсаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты20

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць