Спорт88

Футбаліст, які запісаў відэа супраць гвалту ў 2020 годзе, даў «пакаяннае інтэрв'ю»

У 2020 годзе Анатоль Макараў зняўся ў відэа супраць гвалту. А ў 2023 годзе паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» даў «пакаяннае» інтэрв'ю «Мінскай праўдзе».

«Мне сказалі прамовіць на камеру пару слоў, і я пагадзіўся, — згадвае ён падзеі 2020 года.

Футбаліст на адзнацы 2:24

«У той час я гуляў за іншы клуб, быў засяроджаны на спорце і не асабліва цікавіўся палітыкай, не разумеў да канца тую сітуацыю, якая склалася ў нашай краіне ў дваццатым годзе. Меркаванне пра тое, што ў нас усё дрэнна ў краіне і пра гэта трэба казаць, настойліва навязвалі дэструктыўныя каналы і старэйшыя таварышы па камандзе, — дзеліцца футбаліст. — Я памылкова лічыў, што яны разумнейшыя, мудрэйшыя, валодаюць аб'ектыўнай інфармацыяй. На той момант я не задаваўся пытаннямі: адкуль яны бяруць гэтую інфармацыю, для чаго яна. Хлопцы былі ўпэўненыя ў неабходнасці відэа, і я пагадзіўся. Як усе, так і я».

Футбаліст кажа, што вельмі шкадуе аб тым выпадку, кажа, што стаў пешкай у інфармацыйнай вайне.

«У Беларусі сфера спорту фінансуецца больш чым дастаткова. У нас годныя заробкі, добрыя ўмовы трэніроўкі, забеспячэнне. Добрая дапамога, каб займацца любімай справай і мець магчымасць зарабіць. За гэта я ўдзячны нашаму кіраўніцтву і Міністэрству спорту і турызму», — рэзюмуе ён.

Выданне падкрэслівае, што сёння ў Анатоля ў планах стварыць сям'ю, пабудаваць дом і прадстаўляць сваю каманду не толькі на нацыянальным першынстве, але і краіну на міжнароднай арэне.

Раней паведамлялася, што Мінспорта можа забараніць працаваць у Беларусі 49 футбалістам. Большасць футбалістаў зняліся ў відэа з заклікам спыніць гвалт сілавікоў супраць пратэстоўцаў. Адным з тых, хто зняўся, быў Анатоль Макараў.

Каментары8

  • Улад
    13.01.2023
    Хлопчык! Ты з гэтым "пакаянным інтэрв'ю" як раз зараз стаў сапраўднай пешкай у інфармацыйнай вайне.
  • Мангол
    13.01.2023
    Тьфу.
  • Расеянцы не славяне
    13.01.2023
    За гэта я ўдзячны нашаму кіраўніцтву і Міністэрству спорту і турызму
    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/307501


    ўсе так) ведзь хунта з сваёй кішэні дае грошы,
    А не грабіць насельніцтва і не прадае краіну пуцену заганяя яе ў даўгі

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму3

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову10

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня4

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць