Навука і тэхналогіі11

Google расказаў пра 12 небяспечных праграм для Android. Вось чаму іх трэба выдаліць зараз жа

Некаторыя з іх маюць мільёны спамповак.

Фота: pixabay

Днямі кампанія Google апублікавала спіс праграм, якія нясуць непасрэдную пагрозу карыстальнікам Android-прылад.

Паведамляецца, што гэтыя разнастайныя праграмы — ад трэкераў здароўя да гульняў — адзначыліся бясконцым паказам рэкламы, фішынгавымі атакамі, крадзяжом канфідэнцыйнай інфармацыі і ўвядзеннем карыстальнікаў у зман наконт бясплатных прызоў за фізічную актыўнасць.

Многія з іх былі спампаваныя ад некалькіх тысяч да некалькіх мільёнаў разоў з інтэрнэт-крамы Google Play, дзе яны ўжо пачалі блакавацца.

Вось поўны спіс небяспечных праграм:

  1. Lucky Step-Walking Tracker — 10 млн спамповак 
  2. WalkingJoy — 5 млн спамповак
  3. Lucky Habit: health tracker — 5 млн спамповак
  4. Golden Hunt — 100 тыс. спамповак
  5. Reflector — 100 тыс. спамповак
  6. Seven Golden Wolf blackjack — 100 тыс. спамповак
  7. Unlimited Score — 50 тыс. спамповак
  8. Big Decisions — 50 тыс. спамповак
  9. Jewel Sea — 10 тыс. спамповак
  10. Lux Fruits Game — 10 тыс. спамповак
  11. Lucky Clover — 10 тыс. спамповак
  12. King Blitz — 5 тыс. спамповак

Калі вы знайшлі сярод іх тыя, якія ўстаноўленыя асабіста ў вас, кампанія Google настойліва раіць выдаліць іх для бяспекі вашай прылады. Таксама Google нагадвае пра неабходнасць спампоўкі праграм толькі з афіцыйных і правераных крыніц.

Чытайце яшчэ:

Цяпер Google Voice будзе папярэджваць вас пра магчымыя спам-званкі

Як абараніць сябе і свой акаўнт у WhatsApp: пакрокавы гайд 

Важна ведаць. Якім чынам рэпрэсіўныя органы дастаюць ужо выдаленую інфармацыю з Telegram і што можна з гэтым зрабіць? 

Каментары1

  • Woodoo Cult
    05.02.2023
    отметились бесконечным показом рекламы, и это говорит говенный гугл, в ютюбе от рекламы нет спасения)

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

«Не збіраюся стрымлівацца». Эстонскі прэм'ер адказаў на просьбу Пентагона не называць Пуціна пацуком6

«Белпошта» з 1 лістапада не будзе прымаць камерцыйных пасылак у Еўрасаюз3

Амерыканцы ставяць рэкорды па датэрміновым галасаванні ў Кангрэс. Бюлетэнь папрасіў нават Папа2

У Расіі вырашылі не рамантаваць свой самы магутны вайсковы карабель12

УСУ знішчылі на Луганшчыне расійскі верталёт Мі-8 ВІДЭА2

Кіраўнікі МЗС G20 адмовіліся фатаграфавацца з Лаўровым3

Амерыканка, якая выжыла пасля спробы пакарання смерцю, расказала, што з ёй адбывалася4

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 420

«Гэта ўвогуле законна?» Цэннік на рынку здзівіў нават юрыста3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць