Беларускага добраахвотніка з палка Каліноўскага плануюць судзіць завочна
Працэс «спецвытворчасці» распачаты ў дачыненні да 46-гадовага Паўла Шурмея — добраахвотніка з палка Каліноўскага, паведаміў МУС.

Павел Шурмей. Скрын відэа МУС
Яму інкрымінаваны арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
Падставай для крымінальнай справы, мяркуючы па паведамленні МУС, сталі пасты байца ў сацыяльных сетках, фатаграфіі і відэа.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
Мы iх будзем судзiць.