Здароўе11

Пазбегнуць заражэння інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам, дапамагае даўно вядомы антыбіётык

Значна знізіць рызыку захворвання такімі хваробамі, як сіфіліс, ганарэя і хламідыёз, пасля неабароненага палавога акту дапаможа прыём на працягу першых 72-х гадзін адной таблеткі доксіцыкліну.

Доксіцыклін Доксициклин Doxycycline

У апошняе дзесяцігоддзе заняткам неабароненым сэксам з нізкай рызыкай заражэння ВІЧ дапамагае штодзённы прыём прэпаратаў дакантактнай прафілактыкі (PrEP). Але людзі, якія іх прымалі, застаюцца ўспрымальнымі да бактэрыяльных мікробаў, якія выклікаюць такія хваробы, як сіфіліс, ганарэя і хламідыёз.

Новае даследаванне, вынікі якога апублікаваныя на сайце Нацыянальнага інстытута здароўя ЗША паказваюць, што антыбіётык доксіцыклін, які прымаецца пасля палавога акту, дзейнічае як посткантактная прафілактыка для прадухілення гэтых інфекцый. Але эксперты таксама занепакоеныя непрадбачанымі наступствамі.

Як адзначае The Washington Post, амерыканскі Цэнтр кантролю і прафілактыкі захворванняў плануе апублікаваць клінічныя рэкамендацыі па выкарыстанні гэтага прэпарату ў якасці сродку прафілактыкі (DoxyPEP).

Сам антыбіётык звычайна выкарыстоўваецца для лячэння інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Яго прыём у залежнасці ад хваробы можа складаць ад сямі дзён да чатырох тыдняў.

Але выкарыстанне доксіцыкліну для прафілактыкі выклікае асцярогу ў неэфектыўнасці прэпарату ў пацыентаў, што выкарыстоўваюць гэты антыбіётык рэгулярна. Акрамя таго, эксперты выказваюць дапушчэнні, што доксіцыклін можа садзейнічаць развіццю ўстойлівых да антыбіётыкаў штамаў патагенаў.

Прыхільнікі прэпарату гавораць, што гэтая асцярога перабольшаная. Мэтавая група для выкарыстання DoxyPEP дастаткова вузкая. Яна ўключае трансгендарных жанчын і мужчын, якія практыкуюць сэкс з мужчынамі, і толькі ў тым выпадку, калі яны займаліся сэксам без прэзерватыва і заразіліся інфекцыямі, што перадаюцца палавым шляхам (ІППШ) цягам апошніх 12-ці месяцаў.

Вучоныя правялі даследаванне 500 пацыентаў у Сан-Францыска і Сіэтле. Усе ўдзельнікі мелі мужчынскі пол пры нараджэнні і паведамілі аб сэксуальнай сувязі з мужчынамі ў папярэднім годзе. Таксама ў іх у папярэднім годзе былі дыягнаставаныя ганарэя, хламідыёз ці ранняя стадыя сіфілісу. 327 удзельнікаў прымалі PrEP ад ВІЧ, а 174 ужо жылі з ВІЧ.

Усе ўдзельнікі былі падзеленыя на дзве групы для атрымання DoxyPEP ці стандартнага лячэння. Пацыентам з першай групы было прапанавана прымаць адну таблетку доксіцыкліну (200мг) у ідэале на працягу 24 гадзін, але не пазней як праз 72 гадзіны пасля палавога акту без прэзерватыва.

Вучоныя кожныя тры месяцы ацэньвалі выкананне ўдзельнікамі рэжыму прыёму лекаў і наяўнасць пабочных эфектаў. Таксама праводзіліся тэсты на ІППШ. 

У час даследавання было зарэгістравана зніжэнне прыкладна на 65% выпадкаў сіфілісу, ганарэі і хламідыёзу ў тых, хто выкарыстоўваў антыбіётык у перыяд з 2019 па 2022 год. Так, выпадкі заражэння адной ці некалькімі ІППШ былі дыягнаставаныя ў 10,7% штоквартальных наведванняў клінікі сярод групы, удзельнікі якой прымалі доксіцыклін. У той час як у кантрольнай групе гэты паказчык склаў 31,9%.

Пры гэтым 86% удзельнікаў заявілі аб пастаянным прыёме доксіцыкліну на працягу 72 гадзін пасля сэксу без прэзерватыва. Гэтыя вынікі адпавядаюць вынікам аналагічных еўрапейскіх даследаванняў.

Вучоныя, якія даследуюць DoxyPEP, старанна вывучаюць, ці можа доксіцыклін зрабіць лячэнне антыбіётыкамі менш эфектыўным. У той жа час яны таксама адзначаюць і той факт, што выкарыстанне DoxyPEP прывядзе да таго, што дактары будуць прызначаць менш антыбіётыкаў, бо людзі будуць пазбягаць заражэння, і гэта знізіць распаўсюджванне ІППШ.

Эксперты заўважаюць, што ўсе выйграюць ад таго, што выкарыстанне DoxyPEP будзе абмежавана тымі, хто падвяргаецца найбольшай рызыцы, бо на раннім этапе разарве ланцужкі перадачы і знізіць імавернасць больш шырокага распаўсюджвання інфекцыі.

Некаторыя медыцынскія работнікі, лаяльныя да ЛГБТ+ супольнасці, падазраюць, што пад асцярогай дактароў адносна таго, што DoxyPEP выкліча ўстойлівасць да антыбіётыку, замаскіравана іх негатыўнае стаўленне да аднаполага сэксу без прэзерватыва. Яны звяртаюць увагу на той факт, што сіфіліс яшчэ не стаў устойлівым да пеніцыліну, хаця ён ім лечыцца з 1940-х гадоў. Яны таксама заўважаюць, што доксіцыклін шырока выкарыстоўваецца пры іншых хваробах, у тым ліку для доўгатэрміновага лячэння акнэ і прафілактыкі малярыі.

Эксперты спадзяюцца, што выкарыстанне DoxyPEP дапаможа значна знізіць рост захваральнасці на ІППШ. Гэтая праблема актуальная і для Беларусі. Так, па апошніх звестках, у краіне назіраецца рост захворванняў на сіфіліс. Калі ў 2020-м годзе было 8,1 выпадку на 100 тысяч насельніцтва, то ў 2022 годзе гэты паказчык вырас на 50% і склаў ужо 12,1 выпадку на 100 тысяч насельніцтва.

Чытайце яшчэ:

Штодзённы прыём аспірыну можа шкодзіць здароўю пажылых 

Палова новых лекаў на рынку не мае дадатковай тэрапеўтычнай каштоўнасці

Амерыканскія навукоўцы распрацавалі новы метад барацьбы з ракам

Каментары1

  • Казік
    28.07.2023
    А можа не пёхацца налева-направа?

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос3

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос3

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць