Грамадства33

«Няма звестак». Гродзенскі гарвыканкам адказаў на петыцыю пра зніклы помнік паўстанцам 1863 года

Гродзенскі гарвыканкам не мае звестак пра памятны знак паўстанцам 1863−64 гадоў, які ў ліпені знік са сцяны чыгуначнага вакзала. Такі адказ дала намесніца старшыні Зоя Кулеша на петыцыю гродзенцаў. У ёй гараджане прасілі растлумачыць, хто вырашыў дэмантаваць помнік і які яго лёс, піша hrodna.life.

Фота: Hrodna.life

Што здарылася?

20 ліпеня стала вядома, што з будынка чыгуначнага вакзала ў Гродне знік памятны знак паўстанцам 1863 года. Замест яго з’явілася шыльда, прысвечаная савецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны. Знак правісеў на сцяне вакзала каля 30 гадоў, яго аўтар — гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.

Петыцыю падпісалі 72 чалавекі. У ёй прасілі растлумачыць:

  1. З якой прычыны быў дэмантаваны памятны знак паўстанцам 1863 года?
  2. Дзе знак знаходзіцца цяпер?
  3. Які яго лёс, дзе і калі ён будзе ўсталяваны ў выніку?
  4. Паколькі ўсе дакументы па памятных дошках і помніках па законе павінны праходзіць праз Міністэрства культуры, згодна якому рашэнню міністэрства быў дэмантаваны памятны знак паўстанцам 1863 года?

Знак мае вялікую каштоўнасць як частка турыстычных маршрутаў па Гродне, сцвярджаюць аўтары петыцыі. Тым больш, будынак чыгуначнага вакзала — адзін з самых вялікіх будынкаў Гродна, каля яго ёсць плошча і сквер, так што цалкам рэальна размясціць на прылеглай тэрыторыі абодва памятныя знакі — і ў гонар падпольшчыкаў-антыфашыстаў, у і гонар герояў-паўстанцаў.

Няма звестак — значыць, выкралі?

Такія адказы з гарвыканкама прыйшлі і іншым неабыякавым беларусам, якія спрабавалі даведацца лёс знака.

«Спачатку Гродзенскі гарвыканкам «не ведаў», што памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года, які размяшчаўся на тэрыторыі чыгуначнага вакзала, з’яўляецца творам дэкаратыўна-манументальнага мастацтва. Калі ім паказалі канкрэтны пункт, то высветлілася, што яны нічога не ведаюць ні пра знак, ні пра тое, што з ім стала. Ага. Ну тады давядзецца пісаць заяву на выкраданне твора мастацтва», — напісаў тэлеграм-канал «Спадчына».

Па версіі тэлеграм-канала Hrodna 11:27, да знікнення знака можа быць датычная праўладная актывістка Вольга Бондарава, якая вельмі крытычна ставіцца да антырасійскіх паўстанняў 18−19 стагоддзяў. Яна ўжо пахваліла Зою Кулешу за падобныя адказы.

Каментары3

  • Без памяці?
    22.08.2023
    А хто мае тыя звесткі,кгб?
  • яська гаспадар
    22.08.2023
    Выкралi усю нашую беларускую гiсторыю
  • Ой заразва!
    22.08.2023
    Лукашысты й «русскомирцы» —яны дыверсанты Беларусі, беларускага народу, ягонае мовы, культуры, гісторыі, духоўнасьці й будучыні.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць