Навука і тэхналогіі99

Складзены спіс краін з самым танным і самым дарагім інтэрнэтам. Дзе аказалася Беларусь?

Брытанскі сайт cable.co.uk параўнаў цэны на тарыфныя мабільныя планы ў 237 краінах.

На першым месцы з самым танным інтэрнэтам — Ізраль. Гігабайт даных на мабільным інтэрнэце там каштуе ў сярэднім $0,02. У пяцёрку трапілі таксама Італія ($0,09 за гігабайт), Фіджы ($0,09), Сан-Марына ($0,1) і Камбоджа ($0,12).

Беларусь аказалася на 66-м месцы з сярэдняй цаной $0,67 за гігабайт. Сітуацыя ў суседніх краінах выглядае так: Расія ($0,25 і 15-е месца), Украіна ($0,27 і 16-е месца), Польшча ($0,37 і 27-е месца), Літва ($1,26 і 117-е месца), Латвія ($3,21 і 197-е месца).

Самы дарагі мабільны інтэрнэт — у Зімбабвэ (43,75 даляра за гігабайт). Перад ёй у канцы рэйтынгу ідуць Фалклендскія астравы (цана за гігабайт — $40,58), востраў Святой Алены ($40,13), Паўднёвы Судан ($23,7) і Такелау ($17,24).

Каментары9

  • Догоним и перегоним
    01.10.2023
    Скороо догоним Зимбабве, вндь идём по её пути, так сказать, протореной дорогой к зимбабвийскому счастью.
  • Žvir
    01.10.2023
    Samy tanny ŭ mianie, amal biaspłatny, alie taki jakasny, što navat poštu pravieryć nie mahu kolki miesiacaŭ vo, nie adčyniajecca. :))) Treba hrošaŭ naźbirać dy pierapadkliučycca. :)
  • даведка
    01.10.2023
    В Беларуси интернет в прямом и переносном смысле контролирует клан Лукашенко, а наш ориентир — Зимбабве.

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць