У 42 гады памерла полацкая мастачка Кацярына Мяснікова. Пра яе смерць паведаміла сяброўка ў сацыяльнай сетцы. Апошнім часам жанчына змагалася з анкалагічным захворваннем.

Кацярына Мяснікова нарадзілася 1 мая 1981 года ў Полацку. Вучылася ў Полацкай мастацкай школе, у 2004-м скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава.
Працавала ў тэхніцы пастэлі, большасць сваіх твораў стварала падчас пленэраў. Была куратаркай моладзевага пленэру «У пошуках Атлантыды» і мастацкага праекта «Беларускі АРТ-Алфавіт».
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары