Усяго патроху1010

Збор закрыты. Беларусы сабралі каласальную суму на адзін укол для маленькай Рыты з Ліды

У сям'і Юшкевіч з Ліды трое дачушак. Малодшай, Рыце, у снежні 2021 года дактары паставілі страшны дыягназ — спінальна-мышачная атрафія 2-га тыпу. Каб перамагчы хваробу, дзяўчынцы патрэбны ўсяго адзін укол Zolgensma, які каштуе амаль два мільёны даляраў. Учора сям’я Рыты паведаміла, што збор закрыты, неабходная сума — больш за 1,8 млн даляраў — сабраная.

Гісторыю маленькай Рыты актыўна рэпосцілі ў сацсетках, да збору падключыліся жыхары Беларусі, Украіны і Расіі.

@nashaniva Беларусы сабралі каласальную суму на адзін укол для маленькай Рыты з Ліды #ліда #гродно #беларусь #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #сма #золгенсма ♬ Sun - Adrian Berenguer

«У жыцці Рыты будзе толькі адзін дзень, шчаслівейшы за гэты — калі яна атрымае Zolgensma! А сёння той самы дзень, да якога мы ішлі два гады! 21 студзеня — гэты дзень стане чырвоным у нашым сямейным календары! Крок за крокам, дзень за днём, праз месяцы і поры года мы разам ішлі да перамогі. Кожны з вас — той самы чалавек, без якога гэты дзень бы не наступіў! Вы — прыклад чалавечай дабрыні і спагадлівасці, згуртаванасці і веры ў тое, што дабро заўсёды перамагае! Сёння вы маеце права сказаць усім — мы сабралі Рыце на ўкол жыцця!» — падзякавала мама Рыты тым, хто дапамог сям'і.

Каментары10

  • Мецэнат
    22.01.2024
    Адчыніце збор! Хачу дадаць 100,000 даляраў ЗША.
  • Карнікі
    22.01.2024
    Чакайце падаткавікоў лукашэнкі.
  • No
    22.01.2024
    адзін укол Zolgensma, які каштуе амаль два мільёны даляраў
    -----
    На праклятым загніваючым Захадзе можна гэтым лекам вылечыць чалавека.
    А як жа бясплатная самая лепшая ў свеце беларуская медыцына?

    За дзяўчынку вельмі рады. Але, цэны жахаюць. Няўжо няможна гэты прэпарат зрабіць танным і лячыць усіх хворых?

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць