Свет11

Літва забараніла некаторым сваім грамадзянам ездзіць у Беларусь

У Літве афіцыйна ўвялі забарону на непрацоўныя паездкі ў Беларусь, Расію і Кітай для вайскоўцаў, дзяржслужачых і асоб, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі. Адпаведную пастанову зацвердзілі на пасяджэнні ўрада.

Фота: Wikimedia Commons

Падставай для забароны сталі патэнцыйныя пагрозы бяспецы, у тым ліку інфармацыя пра тое, што спецслужбы згаданых трох краін займаюцца зборам звестак пра Літву.

У пастанове вызначаны, аднак, пералік выпадкаў, калі можа быць выдадзены дазвол на непрацоўную паездку: калі гаворка ідзе пра смерць блізкіх сваякоў, рэалізацыю правоў і абавязкаў бацькоў і апекуноў, вырашэнне маёмасных пытанняў.

У канцы 2023 года Сейм Літвы прыняў закон аб забароне выезду для вайскоўцаў у недружалюбныя краіны і даручыў ураду вызначыць спіс такіх дзяржаў.

Каментары1

  • Жвір
    24.01.2024
    Такія асобы й самы не паедуць у Беларусь. Ездзяць хіба толькі беларусы, што жывуць у Ліетуве ды маюць грамадзянства той дзяржавы. Наведваюць сваякоў, альбо іх магілы. Ну, нехта мо пляшку гарэлкі прыдбае, на зваротным шляху, ды й гэта наўрад-ці, бо згаўнілася беларуская гарэлка.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў18

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць18

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?4

Маск: Зяленскаму трэба пайсці12

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды1

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ13

Салі Руні спыняе пастаўкі сваіх кніг у Брытанію. Пісьменніца падтрымлівае забароненую Palestine Action5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць