Грамадства

У Беларусі сёлета плануюць запусціць вытворчасць вакцыны ад раку. Калі ўсё атрымаецца

Аднак вакцынай гэты прэпарат называецца толькі ўмоўна, насамрэч гэта складаная генетычная канструкцыя для лячэння злаякасных пухлін.

Фота: Tochka.by

Вытворчасць вакцыны ад раку «Еленаген» разлічваюць пачаць у ў 2024 годзе. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, прафесар, акадэмік НАН Беларусі Сяргей Красны падчас прэс-канферэнцыі, піша Tochka.by.

Вакцынай гэты прэпарат называецца толькі ўмоўна, насамрэч гэта складаная генетычная канструкцыя для лячэння злаякасных пухлін. Таму і так цяжка наладзіць выпуск прэпарата.

«Гэта такая кальцавая малекула. …Па-першае, складана сфармаваць саму гэтую канструкцыю, па-другое, прыбраць усе прымешкі, якія там з'яўляюцца, — так званыя эндатаксіны. Гэта вельмі складана, у Расіі такое не змаглі зрабіць. Спадзяемся, што ў Беларусі ўсё ж такі атрымаецца», — распавёў прафесар.

Але пакуль лекі скончыліся, а даследаванні прыпыненыя — навукоўцы чакаюць, калі будзе наладжаная вытворчасць.

Прэпарат распрацаваў амерыканскі малекулярны біёлаг Алекс Шнайдэр, яшчэ да пандэміі ў Беларусі праводзіліся клінічныя даследаванні.

Правяралі «Еленаген» на пяці лакалізацыях пухліны, якія праз нейкі час лячэння аказваліся устойлівымі да ўсіх вядомых методык і прэпаратаў. Даследавалі трыплетнегатыўны рак малочнай залозы, метастатычны рак страўніка і падстраўнікавай залозы, хіміярэзістэнтны рак яечнікаў і гармонарэзістэнтны рак прадсталёвай залозы.

Па раку страўніка ніякага прагрэсу не выяўлена: ДНК-вакцына аказалася тут неэфектыўнай. Абмежаваная эфектыўнасць — пры раку падстраўнікавай залозы, даследаванні былі часова прыпыненыя.

А вось самыя шматабяцальныя вынікі былі атрыманы ў пацыентаў з хіміярэзыстэнтным ракам яечнікаў. Беларускія анколагі вынікі называюць унікальнымі: сярэдні час да прагрэсавання захворвання павялічыўся ў 2,5 разу, а ў 40% пацыентак адзначаны працяглы перыяд без прагрэсавання — на працягу трох апошніх гадоў.

Добрыя вынікі былі і пры раку малочнай і прадсталёвай залоз, але там яшчэ трэба будзе правесці даследчую працу.

Вакцына — гэта ўмоўная назва для такіх прэпаратаў, па сутнасці, яны не аказваюць прафілактычнага эфекту, а дапамагаюць у лячэнні ўжо наяўных захворванняў і робяць пухліну зноў ўразлівай для лекаў, якія перасталі дапамагаць.

Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць