Спорт44

На Спартакіядзе ў Расіі скандал выбухнуў яшчэ да старту. Нечакана забаранілі беларускіх біятланістаў

Мінспорту Расіі спасылаецца на рэгламент. А чаму ў рэгламенце так?

Фота: Championat.com

Спартакіяда наймацнейшых у Расіі яшчэ не пачалася, а ўжо здарыўся першы скандал. Бензіну ў агонь падліваюць і арганізатары, і беларускія біятланісты, і Дзмітрый Губерніеў. Кактэйль, здольны падняць любыя рэйтынгі, іранізуе Championat.com.

«Афігенна мы гасцінныя гаспадары»

Чарговай падставай для шуміхі вакол біятлоннага турніру на Спартакіядзе стаў нядопуск страляючых лыжнікаў з Беларусі ў мас-старт. Першым на гэта ў сваім тэлеграм-канале звярнуў увагу каментатар Дзмітрый Губерніеў.

«Мас-старт на біятлоннай Спартакіядзе беларусы не бягуць — загад Мінспорту … Афігенна мы гасцінныя гаспадары! Але час усё выправіць яшчэ ёсць, каб не выглядаць поўнымі дурнямі…» — напісаў ён.

І сапраўды, па паперах біятланісты з Беларусі пабягуць усе гонкі, акрамя той, што на 30 чалавек з агульнага старту. Пытанні перш за ўсё пасыпаліся ў бок Саюза біятланістаў Расіі. Усе згадалі, як у канцы сезона-2022/2023 у вялікім мас-старце на Чэмпіянаце Расіі спартсменам з Беларусі таксама не знайшлося месца.

Тады ў СБР сказалі прама — прыярытэт расійскім біятланістам. І мелі рацыю, бо паводле дакументаў беларусы бяруць удзел у гонках у выпадку наяўнасці свабодных месцаў. Гэта ж расійскія старты, так? Тады чаму расіяне свае згубяць месцы, хай нават на карысць беларусаў?

Але тады суседзяў усё роўна трымалі ў галаве. Паколькі ў папярэдні стартавы пратакол трапілі 60 біятланістаў, а 23 было ў рангу рэзервовых. З гэтых 23 біятланістаў адразу восем прадстаўлялі Беларусь.

У дзень старту колькасць удзельнікаў стала прыкметна меншай — 53 атлеты тады пацвердзілі старт, аднак беларусам месца ўсё роўна не знайшлося. Памятаецца іранічная рэакцыя Дзінары Алімбекавай-Смольскай на гэтую сітуацыю:

«Цікава» было глядзець мас-старт без нашых, якіх не дапусцілі па рашэнні суддзяў. А самі нават і 60 удзельнікаў не знайшлі», — напісала спартсменка на сваёй старонцы ў сацсетках.

«Спартакіяда — гэта ўсерасійскія спаборніцтвы»

Падобна, з допускам беларусаў на Спартакіяду гэтая гісторыя пайшла на другое кола. Вось толькі на граблі наступілі не ў СБР, а ў Мінспорту Расіі. Імаверна, цяпер там разважылі, што ў спрынце, гонцы пераследу і эстафетах беларускія ўдзельнікі ніяк расіянаў не ўціскаюць, а вось у мас-старце могуць пакінуць кагосьці не проста без перамогі, а нават без шанцу выступіць.

Ну ці больш празаічная версія. Калі беларусы на Спартакіядзе выступаюць у нейкім сэнсе «па-за конкурсам», то і сістэма адбору ў гонку з агульнага старту «па-за конкурсам» існаваць не можа. 

Заява Міністэрства спорту Расіі, апублікаваная ў адказ на падняты шум, нічога не тлумачыць, але ўскосна гэтую версію пацвярджае.

«Спартакіяда — гэта ў першую чаргу ўсерасійскія спаборніцтвы, арганізаваныя для каманд суб'ектаў Расіі, і магчымасць прагляду спартыўнага рэзерву для далейшага фарміравання зборных каманд Расійскай Федэрацыі і арганізацыі трэніровачнага працэсу», — вось фрагмент з заявы, якое ведамства дало «Матч ТВ».

***

Спаборніцтвы будуць праводзіцца з 8 па 18 лютага ў адпаведнасці з праграмай XXV зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года ў Мілане і Карціна-Д'ампеца (Італія). Спартакіяда пройдзе па 16 зімовых алімпійскіх відах спорту, у якіх будзе разыграна 107 камплектаў узнагарод:

біятлон, бабслей, скелетон, гарналыжны спорт, кёрлінг, канькабежны спорт, шорт-трэк, лыжныя гонкі, лыжнае дваябор'е, скачкі на лыжах з трампліна, санны спорт, скі-альпінізм, сноўборд, фігурнае катанне, фрыстайл, хакей.

Каментары4

  • Советская Белоруссия
    07.02.2024
    В знак протеста против возмутительной дискриминации спортсменов из Белоруссии на Спартакиаде сильнейших в России минспорта Белоруссии распорядилось дисквалифицировать за допинг на основании справки КГБ всех спортсменов из России на Спартакиаде прогрессивного человечества по биатлону на призы легитимного президента Белоруссии в Раубичах.
  • Лукашыст
    07.02.2024
    А можа так і трэба?
  • Ёсік
    07.02.2024
    Паплачце шчэ. Спартакіяда для расейцаў, а вы шчэ не маеце пашпартоў расеі.

Цяпер чытаюць

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?1

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

Усе навіны →
Усе навіны

Шумчанка запісаў відэазварот да Лукашэнкі6

У Чачні на ўсеагульны агляд выставілі цела 17-гадовага хлопца, які напаў на пост ДПС10

Сіноптыкі расказалі, які раён Мінска самы цёплы ўзімку

Любіце шматкі на сняданак? Ну, чытайце3

Колькасць ахвяр у Санта-Дамінга дасягнула 184

Стала вядома, як будзе выглядаць Валадарка пасля рэканструкцыі17

Сканчваецца легендарная антыўтопія пра ЗША. Што чакаць ад фіналу «Аповеду служанкі»6

Амерыканскія біржы ўзляцелі пасля таго, як Трамп даў задні ход з пошлінамі. Услед за імі растуць і азіяцкія6

У Віцебску вынеслі прысуд праваслаўнаму святару, які насмерць збіў машынай дзіця4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?1

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць