Грамадства77

Сілавікі разграмілі кватэру псіхолага Алы Марціновіч

У канале сілавікоў з’явілася відэа ўзлому кватэры Алы Марціновіч, а таксама фота разгромленых пакояў. 

Марціновіч — практыкуючы псіхолаг з 20-гадовым стажам, актыўны ўдзельнік пратэстаў. Яшчэ ў 2021-м у яе дома і на працы адбыліся ператрусы, яна адбыла 15 сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Па сканчэнні адміністрацыйнага арышту Алу Марціновіч звольнілі з Інстытута павышэння кваліфікацыі. З-за пераследу вымушана была ў верасні 2022 года пераехаць ва Украіну.

Месяц таму ўлады прызналі экстрэмісцкім фармаваннем праект «ЛУКАвица». Дачыненне да яго, паводле МУС, мае Ала Марціновіч.

Раней ГУБАЗіК публікаваў відэа, на якіх хваліўся, як разграміў кватэры рэдактаркі «Карателей Беларуси» і ютуб-канала «Дзікае паляванне» Яніны Сазановіч, Вадзіма Пракопʼева, блогера Андрэя Павука, прадстаўніцы кіберпартызанаў Юльяны Шаметавец, прэс-сакратаркі Палка Каліноўскага Крысціны «Чабор», а таксама маці загінулага каліноўца Паўла «Волата».

Каментары7

  • Савок
    28.02.2024
    Калі гопнікі дарваліся да ўлады
  • "калхозніка" яшчэ прыгадайце
    28.02.2024
    Савок, чаму "дарваліся"? У русском міре, які так даспадобы губернскай большасці, ўлады - заўсёды былі і будуць вынікам адмоўнага адбору. Вы можаце запрасіць хоць немцаў на трон, але й іх русскій мір ператворыць на дыктатараў-бандытаў, як гэта й было. 
  • Gorliwy Litwin
    28.02.2024
    Разгромы кватэр - гэта даўняя і слаўная (у спецыфічным сэнсе) традыцыя на Белай Русі. Яна генетычна ўзыходзіць да пагромаў сялянамі панскіх маёнткаў, а таксама ж-скіх дамоў і крамаў. Шмат такіх выпадкаў вядома з часоў першай і другой рускіх рэвалюцый, з гэтак званага ўз'яднання верасня 1939 г., з карных акцый савецкіх партызанаў 1940-х. І сённяшнія карнікі працягваюць гэтую традыцыю, яўна разлічваючы на масавыя сімпатыі Шчырага Сялянскага Этнасу

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць