Свет1212

Не капітуляцыя Украіны — у Ватыкане патлумачылі рэзанансную заяву Папы наконт вайны

Папа Францішак, гаворачы аб вайне ва Украіне, выкарыстоўваў фразу «белы сцяг», не маючы на ​​ўвазе, што ўкраінцам трэба капітуляваць. Словы пантыфіка растлумачыў дырэктар прэс-службы Ватыкана Матэа Бруні.

 Папа Францішак. Фота: AP Photo / Alessandra Tarantino

Вобраз «белага сцяга» ў часе гутаркі з пантыфікам выкарыстаў інтэрвʼюер, і Папа ў адказ ужыў прапанаваную фразу, каб ёю пазначыць перамірʼе, якога можна дамагчыся «дзякуючы адвазе перамоваў», публікуе Vatican News словы дырэктара прэс-службы Ватыкана Матэа Бруні. 

Сваімі словамі Папа меў намер прасіць пра спыненне агню і аднаўленне мужнасці перамоваў, пра «стварэнне ўмоў для дыпламатычнага рашэння ў пошуках справядлівага і трывалага міру». 

«У іншым месцы інтэрвʼю, гаворачы аб іншай канфліктнай сітуацыі, але маючы на ​​ўвазе любую ваенную сітуацыю, Папа дакладна заявіў: «Перамовы ніколі не зʼяўляюцца капітуляцыяй», — падкрэсліў ён. 

Пантыфіка ў інтэрвʼю швейцарскай тэлерадыёкампаніі спыталі, якую ён мае пазіцыю ў дэбатах паміж тымі, хто кажа, што Кіеў павінен здацца, бо нібыта «не змог даць адпор» расійскім акупантам, і людзьмі, якія ўпэўнены, што такім чынам агрэсіўныя дзеянні Расіі будуць узаконены. Пры гэтым інтэрвʼюер выкарыстоўваў фразу «белы сцяг». 

Папа адказаў: «Я лічу, што мацнейшым будзе той, хто глядзіць на сітуацыю, думае пра людзей, мае смеласць падняць белы сцяг і весці перамовы». Ён дадаў, што перагаворны працэс павінен адбыцца з дапамогай іншых краін. Гэтая фраза выклікала вялікі рэзананс.

Каментары12

  • Янка
    10.03.2024
    Шчыра кажучы, белы сцяг сапраўды мае два значэння: намер капітуляваць альбо прапанову да перамоў. Таму калі такі дасведчаная асоба, як папа Францішак, ужывае гэты неадназначны тэрмін, то яму варта ацэньваць наступствы нават ад інтэрпрэтацыі, якую ён мабыць і ня меў на ўвазе.
  • Апостал
    10.03.2024
    Калі сталі апраўдвацца, значыць усё правільна зразумелі
  • Відавочна
    10.03.2024
    Прынамсі, гарант «справядлівага і трывалага міру» для Украіны адзін - свая ядравая зброя.

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць