Свет66

Сын прэзідэнта Сербіі хацеў пабіцца з англійскімі фанатамі — на Еўра ён прыехаў з пераапранутым спецназам ВІДЭА

Байцы спецпадраздзялення ўтрымалі Даніла Вучыча ад бойкі.

Скрыншот відэа

Перад матчам Еўра паміж зборнымі Сербіі і Англіі ў Гельзенкірхене фанаты ўчынілі масавую бойку. У ёй хацеў паўдзельнічаць сын прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча Даніла, які прыехаў у Нямеччыну падтрымаць сваю каманду.

Бойка адбылася за некалькі гадзін да матча каля паба, дзе адпачывалі фанаты зборнай Сербіі. Ультрас учынілі сапраўднае пабоішча: яны кідалі крэслы, сталы і бутэлькі.

Улады горада накіравалі на месца 200 супрацоўнікаў АМАП, і англійскія фанаты адступілі. Вядома аб некалькіх параненых, у тым ліку адным паліцэйскім.

Сілавікі паведамлялі, што затрымалі сама меней сем сербскіх фанатаў. Ангельскім ультрас, якія ўдзельнічалі ў пабоішчы, пагражае забарона на наведванне стадыёнаў.

Паводле некаторых звестак, на сербаў першапачаткова напала група албанскіх балельшчыкаў, якая пасля ўцякла. Іх падтрымалі ангельцы. Усе абставіны яшчэ трэба высветліць.

Як стала вядома Gol.hr, у бойцы паспрабаваў паўдзельнічаць старэйшы сын сербскага прэзідэнта Даніла Вучыч, які адпачываў у кампаніі іншых фанатаў у бары. Аднак яго спыніла асабістая ахова, з якой ён прыехаў на Еўра.

Па даных СМІ, сына Аляксандра Вучыча ахоўваюць байцы сербскага элітнага спецназа «Кобры», пераапранутыя ў цывільнае. У групу ўваходзяць 20 спецназаўцаў.

Сам матч прайшоў мірна, зборная Англіі атрымала мінімальную перамогу над сербамі — 1:0.

Каментары6

  • Бастыён беларушчыны кажаце???
    17.06.2024
    Нн, не балельшчыкаў, а заўзятараў!!!
  • Ёсік
    17.06.2024
    Ён толькі сын прызідэнта вучыча, ці адна зь першых асоб дзяржавы? Гляджу, што дыктатары ды аматары рускага сьвету аднолькавыя - дзеткі са зброі могуць пастраляць у натоўпе, па 20 чалавек за кошт падаткаплацельшчыкаў мець ахову, вы.бвацца паўсюль, зьбіваць за спаленую кнігу затрыманага пад наглядам такіх ахоўнікаў.
  • EMIL
    17.06.2024
    20 спецназовцев охраняют частное лицо.
    А сколько человек охраняет Николая Лукашенко, в школе, в университете и просто в поездках?

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць