Свет33

«Не будзем забываць пра замучаную Украіну, Палесціну, Ізраіль». Папа Францішак заклікаў да алімпійскага перамір'я

Гэтай традыцыі ўжо амаль 3-ы тысячагоддзі.

Папа Рымскі Францішак. Фота: Vatican News

У нядзелю, 21 ліпеня, пантыфік заклікаў спыніць усе ваенныя канфлікты на час правядзення Алімпійскіх гульняў у Парыжы.

Францішак выказаў надзею, што Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Парыжы дадуць магчымасць краінам, якія знаходзяцца ў стане вайны, паважаць старажытнагрэчаскую традыцыю і ўстанавіць перамір'е на час Гульняў.

«Згодна са старажытнай традыцыяй, няхай Алімпіяда стане магчымасцю ўсталяваць перамір'е ў войнах, прадэманстраваўшы шчырую волю да міру», — сказаў Францішак падчас малітвы Angelus на плошчы Святога Пятра.

«Я спадзяюся, што гэтая падзея можа стаць знакам інклюзіўнага свету, які мы жадаем пабудаваць, і што спартоўцы могуць стаць пасланнікамі міру і каштоўнымі ўзорамі для моладзі.

Давайце не забываць пра замучаную Украіну, Палесціну, Ізраіль, М'янму і многія іншыя краін, якія знаходзяцца ў стане вайны. Давайце не забываць, вайна — гэта паражэнне», — сказаў на заканчэнне ён.

Традыцыя алімпійская перамір'я з'явілася ў VIII стагоддзі да н.э. У 1992 годзе Міжнародны алімпійскі камітэт адрадзіў гэту традыцыю, звярнуўшыся да ўсіх дзяржаў з заклікам выконваць гэта перамір'е. 

Генеральная Асамблея ААН настойліва заклікае дзяржавы выконваць алімпійскае перамір'е за сем дзён да адкрыцця і праз сем дзён пасля закрыцця кожных Алімпійскіх гульняў.

Паводле інфармацыі The New York Times у пачатку 2022 года кітайскія ўлады звярнуліся да Расіі з просьбай адкласці запланаванае ўварванне ва Украіну на час зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Уварванне сапраўды пачалося пасля закрыцця Гульняў, што, магчыма, дало Украіне дадатковы час для падрыхтоўкі абароны краіны.

Цырымонія адкрыцця 33-х Алімпійскіх гульняў адбудзецца ў Парыжы 26 ліпеня з удзелам 205 дэлегацый спартсменаў, якія пройдуць парадам на больш як 80 лодках па Сене.

Каментары3

  • Имя
    21.07.2024
    Папа, иди в ..пу. Простите.
  • Йоцикъ
    21.07.2024
    Имя, он и так в Европе.
  • Трепач
    21.07.2024
    Папа не будет забывать

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць