Грамадства11

Стрыжак тлумачыць, чаму супраць перамоваў з лукашэнкаўцамі і якая яго прапанова

«Калі ты выходзіш на перамовы, а ў цябе няма ніякіх козыраў, то пра што ты будзеш там перамаўляцца».

Андрэй Стрыжак Андрей Стрижак Andrey Strizhak
Андрэй Стрыжак. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

У новым выпуску ТОКу кіраўнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак патлумачыў, чаму ён супраць перамоў з лукашэнкаўцамі, якой стратэгіі трэба прытрымлівацца дэмсілам і ці лічыць магчымым «круглы стол».

Як адзначае Стражык, «перамовы вядуцца тады, калі ў цябе ёсць, з чым на іх ісці». На дадзены момант, на яго думку, адзінае, з чым дэмакратычныя сілы Беларусі могуць ісці на перамовы, гэта з паперай, дзе Ціханоўская, Латушка, Стрыжак і ўсе астатнія напішуць пра капітуляцыю. «Гэта адзінае, што мы можам цяпер прапанаваць з таго, што мы, уласна, маем».

Праваабаронца лічыць, што тэмай перамоў не могуць выступаць санкцыі, бо яны не былі ўведзены дэмакратычнымі сіламі.

«Давайце будзем шчырымі, нашы ўнутраныя праблемы — гэта пытанне не першага ўзроўню для еўрапейцаў і амерыканцаў, яны ў першую чаргу думаюць пра сваю бяспеку. І калі ты выходзіш на перамовы, а ў цябе няма ніякіх козыраў, то пра што ты будзеш там перамаўляцца», —

заўважае Стрыжак і дадае, што ён гатовы выйсці на перамовы, але ў той момант, калі яны будуць магчымыя.

@tokbelarus Ці можна бяспечна заехаць у Беларусь? Адказвае кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак #беларусь #белорусы #беларускітыкток #нашаніва #жывебеларусь ♬ transgender - &lt3

«Я гатовы садзіцца за стол з любым з фігурантаў, якія там цяпер у Мінску, і размаўляць, якім чынам выходзіць з гэтай усёй сітуацыі. Але яны самі не хочуць з яе выходзіць. А нам няма чаго ім прапанаваць. Мы можам толькі прасіць», — кажа праваабаронца.

Якая стратэгія правільная?

На пытанне, якая можа быць стратэгія дэмакратычных сілаў у такой сітуацыі, Стрыжак адказаў:

«Правільная стратэгія — глядзець на тыя абставіны, што адбываюцца, і выкарыстоўваць кожную, нават нязначную магчымасць, каб уздзейнічаць на сітуацыю. Я не бяру вялікія стратэгічныя змены, таму што мы цяпер у стане паўпадпольнага партызанскага штаба, які нешта можа, а нешта не. Трэба абсалютна рэальна ацэньваць свае ўласныя магчымасці, шанцы на перамогу».

У якасці прыкладу ён прывёў выпадак з выплатамі ветэранам у 2021 годзе. Тады ўлады па нейкіх прычынах адмовіліся ад іх:

«Мы адразу скарысталіся гэтай магчымасцю. Абвясцілі збор. Сабралі нейкія 16 тысяч еўра. Сабралі пару сотняў заявак. Але паламалі ўсю логіку сістэмы. Лукашэнка быў вымушаны выйсці, апраўдвацца і зрабіць самы вялікі данат нa BySol-ByHelp. Яны выплацілі каля 25 мільёнаў ветэранам (Лукашэнка агучваў лічбу ў 65 мільёнаў рублёў. — НН). Я лічу, што гэта данат менавіта ў нашу сістэму. Такія штукі трэба выкарыстоўваць. Трэба больш крэатыву».

Ці магчымы «круглы стол»?

На пытанне, ці магчыма дамагчыся грамадскага прымірэння з дапамогай «круглага стала», Стрыжак заўважыў, што любыя гістарычныя паралелі «ад пачатку хібныя». Калі гаварыць пра Польшчу, дзе «круглы стол» прывёў да дэмакратычных перамен у грамадстве, то трэба памятаць, што гэта адбылося ва ўмовах перамен у Расіі.

«Польшча. Больш за 40 мільёнаў чалавек. Адзін з самых моцных рухаў супраціву камуністычнай сістэме — мільённы прафсаюз. Усё гэта разгромлена. Уведзены ваенны стан. Грамадства пагрузілася ў гібернацыю (зімовую спячку. — НН). Проста спіць.

Усё скончылася тады, калі ўсе палякі зразумелі, што гэта далей цягнуцца не можа, і што знікае самы галоўны знешні фактар. Прыход да ўлады Гарбачова вельмі моцна разрадзіў сітуацыю. Менавіта дзякуючы таму, што Масква на нейкі час саслабла, адразу ж пачынаюцца нейкія працэсы, якія прыводзяць да аб'яднання Германіі і змены ўлады ў Польшчы», —

тлумачыць Стрыжак і адзначае, што ў Беларусі адбудзецца тое ж самае, як толькі будзе новае паслабленне ўлады ў Маскве.

«Я вельмі спадзяюся, што гэта адбудзецца, пакуль у беларусаў захоўваецца інстытуцыйная памяць пра 2020 год і пра тое жаданне пераменаў, якое было».

Але Стрыжак дапускае, што чакаць гэтага давядзецца 30-50 гадоў. За гэты час вырасце новая генерацыя, якая не будзе мець гэтага досведу. Тады давядзецца ўсё рабіць зноўку.

«Таму наша праца павінна быць накіравана на тое, каб гэтыя перамены адбыліся як мага хутчэй.

Зразумела, што мы ў Крамлі нічога самі не можам зрабіць. Але мы памятаем, што ў свой час забіла савецкую імперыю. Гэта доўгая вайна ў Афганістане плюс тэхналагічныя катастрофы, якія адбываліся адна за адной. І поўная стомленасць сістэмы. І людзі ад сістэмы стаміліся, і сістэма не магла сама сябе прадукаваць.

Ці гэта ёсць цяпер у Расіі? Я не спецыяліст па ўнутрырасійскіх раскладах, але дакладна ведаю, што ўсё будзе залежыць вось ад гэтага моманту.

Таму, калі мы адказваем на пытанне, ці магчымы «круглы стол», то чаму не. Паглядзім, які будзе наш уласны фармат выхаду з гэтага крызісу. Але тое, што ён павінен быць, для мяне гэта абсалютна бясспрэчна», — адзначае Стрыжак.

Каментары1

  • политзек
    24.07.2024
    в целом все верно и объективно...
    все ключи лежат в москве. как только им станет не до нас, наш котел резко забурлит... никак не раньше. УВЫ...

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць