Грамадства2525

Стала вядома, колькі беларусаў лічыць сябе вернікамі

Пра вынікі рэспубліканскага сацыялагічнага апытання, праведзенага ў ліпені 2024 года Цэнтрам сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ, піша БелТА.

Згодна з сацдаследаваннем, вераць у Бога 55,6% рэспандэнтаў. Не змаглі адказаць на гэтае пытанне адназначна 24,3% рэспандэнтаў. Вераць у звышнатуральныя сілы 6,6% апытаных. Не лічаць сябе вернікамі 12,4% апытаных.

На пытанне «Рэлігія для вас — гэта перш за ўсё…» 27,5% рэспандэнтаў адказалі «спосаб зносін з Богам, вышэйшымі сіламі».

Адказ «суцяшэнне ў цяжкую хвіліну» далі 25,5% апытаных.

Рэлігію спадчынай продкаў, традыцыямі, якія дапамагаюць падтрымліваць сувязь з роднай культурай, лічаць 24,2%.

Тым, што аб'ядноўвае людзей, лічаць рэлігію 20% апытаных, спосабам разумення свету, крыніцай адказаў на пытанні аб сэнсе жыцця — 14,6%, крыніцай маральных арыенціраў — 13,9%.

Лічаць, што рэлігія — перажытак забабонаў, стэрэатыпаў, міфічных уяўленняў аб свеце — 7,7% рэспандэнтаў, тым, што раз'ядноўвае грамадства, — 2,1%.

Большасць з апытаных — 73% — лічаць сябе праваслаўнымі, 9,5% — каталікамі, пратэстантамі — 0,7%. Да мусульманаў сябе адносяць 0,3%, да іўдзеяў — 2,2%.

Ні да якой рэлігіі сябе не адносяць 14,3% апытаных.

Каментары25

  • Юзик
    12.08.2024
    55%??! не верю, что в Беларуси столько тёмных, необразованных людей!!
    Или уже все выехали?!
  • Нарадзіўся я літвінам - Тадэвуш Касцюшка
    12.08.2024
    А колькі з тутэйшых лічыць сябе літвінамі?
  • Апытанкам хто яшчэ давярае
    12.08.2024
    У якім рэгіёне Беларусі праводзілася гэта апытанне? Па маім назіранням, пратэстантаў католікаў намнога больш, а мусульман я ўвогуле ў вочы не бачыла за ўсё жыццё ў Беларусі. Забыліся яшчэ язычніцтва - ёсць яшчэ ў нас, на поўначы.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць