Свет33

Міграцыйнае агенцтва Швецыі перагледзіць справы аб наданні прытулку беларусам

Пра гэтую ініцыятыву паведамляюць Народныя амбасады Беларусі.

Учора на сайце Шведскага радыё была апублікаваная інфармацыя, што міграцыйнае агенцтва Швецыі гэтай восенню правядзе перагляд спраў аб прытулку з Беларусі. Раней установу ўжо крытыкавалі за выкарыстанне састарэлай інфармацыі пра краіну, якая не адлюстроўвае масавыя рэпрэсіі.

«Мы ўсведамляем гэтую інфармацыю і крытыку, якая была выказаная ў наш адрас», — заявіла Анна Ліндблад, намесніца юрыдычнага кіраўніка Міграцыйнай рады, у інтэрв'ю выданню Ekot. 

Прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман так пракаментаваў гэту навіну: 

«Мы, Народная амбасада Беларусі ў Швецыі, аднавілі дыялог з міграцыйным агенцтвам пасля таго, як у ліпені аператару Сяргея Ціханоўскага, Канстанціну Сярогіну, зноў адмовілі ў наданні прытулку, гэтым разам у міграцыйным судзе.

Гэты выпадак падкрэсліў, што, нягледзячы на абнаўленне інфармацыі аб Беларусі міграцыйным агенцтвам у лютым гэтага года, якая больш дакладна адлюстроўвае рэальнасць масавага тэрору ў краіне, агенцтва працягвае падтрымліваць свае папярэднія рашэнні ў судзе.

У сувязі з гэтым мы зноў звярнуліся да міграцыйнага агенцтва, каб звярнуць увагу на неадпаведнасць паміж абноўленай інфармацыяй па краіне і дзеяннямі агенцтва ў судах. 

Рашэнне міграцыйнага агенцтва Швецыі аб пераглядзе спраў беларусаў было прынята на пачатку тыдня, яшчэ да таго, як апошні выпадак аб дэпартацыі стаў вядомы публічна, і не звязанае з ім.

Мы вітаем абнаўленне інфармацыі, аднак лічым крытычна важным, каб перагляд спраў беларусаў і беларусак аб наданні прытулку праводзіўся на фоне мараторыя на іх дэпартацыю. Гэта перашкодзіць высылцы тых беларусаў, па якіх ужо былі прынятыя рашэнні.

Мы будзем працягваць дыялог з міграцыйным агенцтвам, каб забяспечыць прыняцце рашэння аб мараторыі на дэпартацыі». 

Каментары3

  • Казачнікі
    29.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Беня
    29.08.2024
    Шведов протестирую пробой Васермана.
  • каб увогуле
    29.08.2024
    не пакідаць ні воднага шанца беларусам на тамтэйшую легалізацыю.
    няма беларусаў - няма адмоваў у легалізацыі.
    БІНГО!!

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN1

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

Адправілі ў адстаўку дыпламата Дапкюнаса, які два месяцы таму выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ14

У Мюнхене беларус у начным клубе лапаў 17‑гадовую ўкраінку і пабіўся з яе братам28

Starship Ілана Маска ўпершыню выйшаў на арбіту Зямлі3

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?1

У Бярозе збіраюцца ўдыхнуць жыццё ў былы картэзіянскі манастыр2

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы8

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN1

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць