Грамадства2121

Міністр інфармацыі Маркаў знайшоў медыятара для дыялогу паміж дзяржавай і апазіцыянерамі

Кажа, што эмігранты давяраюць яму.

Раман Пратасевіч

Міністр інфармацыі Марат Маркаў прапанаваў зваршчыку Раману Пратасевічу стаць медыятарам паміж дзяржавай і апазіцыяй. Ідэя прагучала падчас шоу «Маркаў. Нічога асабістага», куды ў трэці раз на інтэрв'ю паклікалі Пратасевіча.

«Вы гатовыя выступіць медыятарам паміж дзяржавай і збеглымі, якія вам давяраюць, могуць даверыцца вашаму слову і напісаць заяву [ў камісію па вяртанні]? Гэта такая спантанная мая асабістая цікавасць…. Вы гатовы ў гэтым плане папрацаваць?» — спытаў міністр інфармацыі.

«Гатовы, — запэўніў Раман Пратасевіч. — І магу сказаць па сакрэце, я ўжо раблю першыя крокі ў гэтым кірунку».

«То-бок калі ад вас прыйдзе смс нейкаму … — не буду называць прозвішчы людзей, якіх я сам добра ведаю даўно (смяецца), — то яны могуць давяраць, што гэта прыйшло ад вас?» — працягнуў Марат Маркаў.

Пратасевіч выказаў меркаванне, што рассылаць смс — не самая добрая ідэя. Маўляў, лепш, калі ініцыятыва будзе ісці ад эмігрантаў.

Каментары21

  • tazar
    26.09.2024
    Давер да слоў Пратаса? Смешны анекдот. Прапануйце яшчэ якога Карпенкова ці Азаронка ў перамоўшчыкі. Тыя ж аўтарытарныя яйкі, толькі ў профіль
  • Ганьба
    26.09.2024
    З Пратасевіча такі ж медыятар, як і зваршчык.
  • Дыялёг
    26.09.2024
    У прынцыпе, медыятар варты нашых балаболаў лідараў і лідарак. Агульную мову знойдуць. Да людзей гэта толькі ніякага дачынення мець не будзе, як і ўсё, што яны робяць.

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну6

Акцёра Расэла Брэнда прызналі вінаватым у сэксуальных злачынствах3

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць