Грамадства44

Прапагандысты настойваюць, што Шэйман расказаў пра Лукашэнку чыстую праўду — проста ўсё пераблытаў

Лукашэнка насамрэч выступаў перад рабочымі. Праўда, не перад страйкамаўцамі і не ў 1995.

Віктар Шэйман. Фота: скрыншот АНТ

На дзяржаўным тэлебачанні паказалі маналог экс-сакратара Рады бяспекі Віктара Шэймана, які расказаў неверагодную гісторыю з 1990-х пра Аляксандра Лукашэнку. Шэйман сцвярджаў, што ў 1995 годзе па даручэнні кіраўніка дзяржавы сабраў у канцэртнай залі «Мінск» 800 чалавек, кіраўніцтва страйкавых камітэтаў з усёй рэспублікі. Тыя, маўляў, спачатку асвісталі Лукашэнку, а ў канцы сустрэчы прагаласавалі, і 80% прысутных рашуча падтрымалі яго.

Былы дэпутат Вярхоўнага савета Сяргей Навумчык заявіў у каментары «Нашай Ніве», што расповед Шэймана — поўная ахінея, бо Лукашэнка не сустракаўся са страйкамаўцамі.

Пасля гэтага прапагандысты выставілі свой доказ — відэа з выступу Аляксандра Лукашэнкі перад «прадстаўнікамі працоўных калектываў». Яны прызналі, што сустрэча адбылася ў 1996 годзе, а не ў 1995 годзе, аднак запэўнілі, што ўсё астатняе сказанае Шэйманам — праўда.

Што ж можна ўбачыць на апублікаваным відэа? Так, гэта рэальны выступ Аляксандра Лукашэнкі 26 лютага 1996 года.

Побач з ім у прэзідыуме сядзіць тагачасны старшыня афіцыйных прафсаюзаў Уладзімір Ганчарык і высокапастаўленыя чыноўнікі. У першых шэрагах шмат слухачоў у касцюмах і гальштуках.

А вось страйкамаўцаў не відаць. Сяргей Навумчык адзначае, што не бачыць на відэа знаёмыя твары лідараў незалежных прафсаюзаў: «Гэта адназначна не страйкам». Ён мяркуе, што на сустрэчы быў актыў афіцыйных прафсаюзаў.

Удзельнікі сустрэчы ў касцюмах апладзіруюць Лукашэнку ў канцы яго выступу.

Пачатку сустрэчы на відэа няма, таму ацаніць, ці хтосьці камусьці свісцеў, немагчыма.

У канцы выступлення Лукашэнка расказаў па пунктах пра свае бліжэйшыя планы, пасля чаго прэм'ер-міністр Міхаіл Чыгір заклікаў падзякаваць кіраўніку дзяржавы. Людзі паапладзіравалі і пацягнуліся на выхад. Гаворкі пра нейкую рэзалюцыю і галасаванне 80% прысутных за яе няма.

Пра падобную сустрэчу, якая адбылася ў Наваполацку 22 лютага 1996 года — за чатыры дні да мінскай, — падрабязна пісала газета «Свабода». Запрашэнні на яе былі размеркаваныя загадзя паміж надзейнымі і праверанымі асобамі.

Да забастоўшчыкаў Лукашэнка выйшаў толькі ў 2020-м годзе, калі прыехаў на МЗКЦ. Што ён пачуў? «Сыходзь», жорсткія маты і выкрык «Афіцэр? Застрэлься!»

Каментары4

  • Бывалы
    22.01.2025
    Дальше культ личности будет только расти, еще не такие сказки услышите про солнцеликого
  • выступ лютага
    23.01.2025
    "выступ Аляксандра Лукашэнкі 26 лютага 1996 года"
    а чаму перавыбары прызначылі не 26 лютага?
  • Шэйман брэша
    24.01.2025
    БТ транслюе.

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі расійскі «лятаючы радар» сарваў атаку ўкраінскіх «Фламінга» на завод «Іскандэраў»10

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю5

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць