Свет1313

Калумбія за гадзіну капітулявала перад патрабаваннямі Трампа

Міністэрства замежных спраў Калумбіі заявіла, што вырашыла «тупіковую сітуацыю» з ЗША. Гэта адбылося вельмі хутка пасля пагроз Трампа ўвесці высокія мыты. 

Пасадка арыштаваных нелегальных імігрантаў у самалёт. Фота: US GOVERNMENT

У нядзелю два амерыканскія вайскова-транспартныя самалёты павінны былі даставіць з ЗША ў Калумбію групу нелегалаў з гэтай краіны. Аднак прэзідэнт Калумбіі Густава Петра забараніў ім пасадку.

Дональд Трамп у адказ заявіў у сваёй сацсетцы Truth Social, што ўводзіць 25-працэнтныя пошліны на ўвесь імпарт з Калумбіі і візавыя санкцыі супраць калумбійскага кіраўніцтва.

Густаў Петра адказаў, што Калумбія ўвядзе такія ж пошліны на амерыканскі імпарт. Але вельмі хутка перадумаў. «Мы працягнем прымаць калумбійцаў, якія вяртаюцца ў якасці дэпартаваных, гарантуючы ім годныя ўмовы», — гаворыцца ў заяве калумбійскага ўрада. Таксама быў абяцаны прэзідэнцкі самалёт для аблягчэння вяртання грамадзян Калумбіі.

Белы дом у адказ выпусціў заяву, што Калумбія адступіла, і таму пошліны і санкцыі ўведзены не будуць.

«Урад Калумбіі пагадзіўся на ўсе ўмовы прэзідэнта Трампа, уключаючы неабмежаваны прыём усіх нелегальных замежнікаў з Калумбіі, якія вяртаюцца са Злучаных Штатаў, у тым ліку на ваенных самалётах ЗША, без абмежаванняў», — заявіла адміністрацыя Трампа.

«Сённяшнія падзеі ясна паказваюць, што Амерыку зноў паважаюць. Прэзідэнт Трамп разлічвае, што ўсе астатнія краіны свету будуць у поўнай меры супрацоўнічаць у справе дэпартацыі іх грамадзян, якія незаконна знаходзяцца ў Злучаных Штатах», — гаворыцца ў заяве Белага дома.

Каментары13

  • Бобр
    27.01.2025
    Пытаннечкі, когда это было?) Там сформировалась своя нация и приезжие для них чужды. Может экспансия на Марс даст надежду для мигрантов. Возможно отделение Сибири, Гренландии или любой малонаселенной территории для создания численного людского баланса по сравнению с метрополией
  • USA
    27.01.2025
    Пытаннечкі, не перажывайце, у ЗША грошаў хапае. Тым больш, калі гаворка ідзе пра бяспеку, а шматлікія нелегальныя мігранты даволі часта траплялі ў праблемы з законам. І якраз гэта была адна з самых галоўных тэм на выбарах.

    І ЗША фактычна стварылі ды пазней пабудавалі мігранты, толькі перад усім гэта былі WASP, а не лацінасы, якіх у штатам усё больш і больш стала адносна нядаўна. Адчуйце розніцу.

    Так што вось такія адказы (не адказікі) на "пытаннечкі" ці "пытанюсечкі".
  • Клим
    27.01.2025
    У меня возникает вопрос: кто в Штатах будет собирать урожай, убирать помещения, грузить товары и вообще, кто пойдёт на очень низкооплачиваемую работу? Это так, относительно легальных мигрантов. Американцы за такие деньги работать не будут. Поглядим, как они выкрутятся...

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна4

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць