Свет1818

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

Паводле экзітполаў, праведзеных на выхадзе з выбарчых участкаў, на датэрміновых выбарах у Бундэстаг траціну галасоў выбаршчыкаў набірае блок ХДС/ХСС. На другім месцы — «Альтэрнатыва для Германіі»

Лідар кансерватараў Фрыдрых Мерц у Бундэстагу. Фота: Maja Hitij/Getty Images

Пра тое, што на выбарах лідзіруе блок ХДС/ХСС, паведамляюць тэлеканалы ARD і ZDF, спасылаючыся на вынікі экзітполаў, праведзеных 23 лютага.

Паводле ARD, за блок ХДС/ХСС прагаласавалі 29% выбаршчыкаў, а ZDF ацэньвае іх падтрымку ў 28,5%.

На другім месцы размясцілася ўльтраправая «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD), якая атрымлівае ад 19,5% да 20% галасоў. Гэта значна менш таго, на што разлічвала партыя.

Згодна з экзітполамі, у парламент таксама праходзяць:

  • Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (SPD) — ад 16% да 16,5%
  • Саюз 90 / Зялёныя (Grüne) — ад 12% да 13,5%
  • Левая партыя (Die Linke) — ад 8,5% да 9%
Прагноз ARD паводле вынікаў экзітпулаў.

Каб атрымаць прадстаўніцтва ў Бундэстагу, партыі павінны набраць не менш за 5% галасоў.

Паводле прагнозу тэлеканала ARD, прарасійскі «Саюз Сары Вагенкнехт» і СвДП не праходзяць у Бундэстаг.

Канчатковыя вынікі будуць апублікаваныя пасля афіцыйнага падліку галасоў.

Каментары18

  • новы 1917-1991 на падыходзе...
    23.02.2025
    было бы файна каб вы НН напісалі пра Мерца, яго бачанне вайны і маскоўскага імперыялізму . Хто не ведае ён за перамагу ЭЗ/НАТА ва Украіне. А Ў Немцаў эканоміка , індустрыі ... Будзе цікава, новы 1917-1991 на падыходзе...
  • А што вы хацелі
    23.02.2025
    Дух немцаў кастрыруюць 80 гадоў. Беларусы яшчэ круцей чым немцы, нас духоўна кастрыруюць вось ужо 200 гадоў.
  • бабруйчанін
    23.02.2025
    Пакуль % лічбы прагназаваные Галоўнае пытанне атрымаецца стварыць 2 х партыйную кааліцыю ці не ??3 х партыйныя кааліцыі у Германіі ні трывалыя
    Правал левай Сары Вагенкнехт і Свдемакратаў прыемная навіна
    У Св Д пасля абьяднання увайшлі парціі гдр без люстрацыі)))
    Раніцай даведаемся..2х ці 3 х парційная кааліцыя .

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць