Грамадства66

Расійскі святар, які прапагандаваў «уваскрасенне» загінулых ва Украіне, расказваў полацкім студэнтам пра каханне

Прэс-служба Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта паведаміла, што перад ягонымі студэнтамі прачытаў лекцыю пад назвай «Слова пра каханне» протаіерэй Арцемій Уладзіміраў, прадстаўлены таксама як «філолаг-русіст, педагог вышэйшай катэгорыі, член Саюза пісьменнікаў Расіі».

На лекцыі Арцемій Уладзіміраў расказваў пра адносіны паміж юнаком і дзяўчынай, пра мужчынскія паводзіны і шлюб.

Таксама падчас сустрэчы госць з Расіі прэзентаваў свае новыя кнігі, прымеркаваныя да 900-годдзя Полацкага манастыра і прысвечаныя княгіні Вользе і Еўфрасінні Полацкай. 

Арцемій Уладзіміраў у пачатку XXI стагоддзя атрымаў вядомасць як аўтар праваслаўных кніг для дзяцей і бацькоў. У 2019 годзе Уладзіміраў расказваў, што, маўляў, меў зносіны з духам памерлага ў 1882 годзе Чарльза Дарвіна. Па словах святара, навуковец прасіў яго не верыць у тэорыю эвалюцыі.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ён цалкам падтрымаў палітыку расейскага кіраўніцтва. Арцемій актыўна выступае з праваеннымі пропаведзямі, у якіх прайграе асноўныя ўстаноўкі расійскай дзяржаўнай прапаганды.

У маі 2024 года ў адным з выступленняў святар расказаў, што часта мае зносіны з расійскімі вайскоўцамі і тлумачыць ім, што «смерці няма». У дадатак ён расказаў гісторыю пра нібыта ўваскрэслага пасля гібелі на вайне ва Украіне кітайца.

«Перад вялікім постам я паглядзеў ролік пра нейкага кітайца, які ўдзельнічаў у СВА, атрымаў кулю ў жывот, якая развярнула ўсе ягоныя вантробы, ад гэтага памёр і ўваскрос. Яму з'явіўся свяціцель Лука Крымскі, яго вылечыў», — заявіў святар.

Паводле яго, гэта не адзінкавы выпадак. А кітаец пасля «ўваскрашэння» разам з усёй сваёй сям'ёй стаў адэптам РПЦ.

Праўда, пасля аказалася, што бацюшка пераблытаў кітайца з якутам, а той быў памёр не зусім, а перажыў клінічную смерць на аперацыйным стале пасля ранення. 

Каментары6

  • відьмаявідьма
    03.04.2025
    "На лекцыі Арцемій Уладзіміраў расказваў пра адносіны паміж юнаком і"...
    сабой
    вунь як ціскае хлопца
  • 80% Беларусаў Уніяты
    03.04.2025
    дзякуй Богу мы да гэтай НКВД эмпэрскай секты не належым , 80% Беларусаў Уніяты (Крыпта ,ці свядомыя як я)
  • было не так
    03.04.2025
    Памерлага кітайца ўваскрасіў не Крымскі, а Шклоўскі Лука! Гэты поп як зялёны семінарыст нейкі. Трэба ж адаптаваць гісторыі пад мэтавую аўдыторыю.
    Таракан як сапраўдны паразіт, якому камфортна ў антысанітарыі, ператварыў краіну ў каналізацыю- усё гэ сюды сцякаецца.

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі27

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

Беларуска набыла сталінку ў дачкі Янкі Брыля і паказала, як яе перарабіла ФОТЫ9

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі27

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць