Свет66

Трамп збіраецца рэструктурызаваць Дзярждэпартамент і закрыць многія пасольствы і консульствы ў Афрыцы

Праект распараджэння, які рыхтуецца падпісаць Дональд Трамп, спыніць большасць аперацый у Афрыцы і закрые офісы, якія займаюцца пытаннямі дэмакратыі, правоў чалавека і ўцекачоў, піша The New York Times са спасылкай на копію дакумента.

Дональд Трамп рыхтуе рэструктурызацыю Дзяржаўнага дэпартамента. Фота: Joe Raedle / Getty Images

У праекце распараджэння Белага дома прапануецца радыкальная рэструктурызацыя Дзяржаўнага дэпартамента, уключаючы ліквідацыю амаль усіх яго аперацый у Афрыцы і закрыццё пасольстваў і консульстваў па ўсім кантыненце.

Праект таксама прадугледжвае скарачэнні офісаў, якія займаецца пытаннямі змены клімату і ўцекачоў, а таксама праблемамі дэмакратыі і правоў чалавека.

Прапанаваная рэарганізацыя прывядзе да закрыцця рэгіянальных бюро, якія дапамагаюць распрацоўваць і ўкараняць палітыку ў вялікіх частках зямнога шара. Замест гэтага, гаворыцца ў праекце, гэтыя функцыі будуць ускладзены на чатыры карпусы: Еўразійскі корпус (складаецца з Еўропы, Расіі і Цэнтральнай Азіі), Блізкаўсходні, Лацінаамерыканскі і Інда-Ціхаакеанскі.

Адна з найбольш радыкальных прапанаваных змен — ліквідацыя бюро па справах Афрыкі, якое курыруе палітыку ў краінах на поўдзень ад Сахары. Яго заменяць офісам спецыяльнага пасланніка па справах Афрыкі, які будзе падпарадкоўвацца Радзе нацбяспекі Белага дома. Офіс будзе займацца некалькімі пытаннямі, уключаючы «скаардынаваныя контртэрарыстычныя аперацыі» і «стратэгічную здабычу найважнейшых прыродных рэсурсаў і гандаль імі».

У праекце таксама гаворыцца, што ўсе «другарадныя» амбасады і консульства ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары будуць закрытыя да 1 кастрычніка.

У Дэпартаменце будзе ліквідавана бюро, якое курыруе пытанні дэмакратыі і правоў чалавека, бюро, якое займаецца бежанцамі іміграцыяй. Дэпартамент таксама пазбавіцца ад пасады спецыяльнага пасланніка па пытаннях клімату.

Мэта ўказа — «дысцыплінаваная рэарганізацыя» Дзярждэпартамента і «спрашчэнне выканання задач», пры гэтым плануюць скараціць «марнатраўства, махлярства і злоўжыванні».

Мяркуецца, што Дэпартамент унясе змены да 1 кастрычніка.

Каментары6

  • Курт
    20.04.2025
    У гэтым з Трампам цяжка не пагадзіцца.
  • читай
    20.04.2025
    читай: Трамп капитулирует перед Китаем в Африке
  • Мінскі
    20.04.2025
    Добра! Час даць там волю Кітаю ды Расіі. Лапідарна як заўжды.

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў3

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў15

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць