Крымінальная адказнасць у Брытаніі наступае з 10 гадоў.

Тром непаўналетнім дзецям выстаўлена абвінавачанне ў забойстве мужчыны, якога знайшлі мёртвым на востраве Шэпі ў англійскім графстве Кент, піша Бі-бі-сі.
16-гадовую дзяўчыну і двух хлопцаў ва ўзросце 14 і 15 гадоў арыштавалі пасля бойкі, што адбылася ў Лейсдаўн-он-Сі ў нядзелю ўвечары.
49-гадовага Аляксандра Кэшфарда абвясцілі памерлым на месцы здарэння, паведаміла паліцыя.
У аўторак у горадзе Базілдон, графства Эсэкс, у сувязі з гэтым інцыдэнтам таксама арыштавалі 12-гадовую дзяўчынку, яна застаецца пад вартай.
Троім падазраваным — усе яны з Лондана — выстаўлена абвінавачанне ў забойстве па змове групай асоб.
Паводле брытанскага заканадаўства, імёны абвінавачаных не могуць быць апублікаваны з-за іх узросту.
Пры гэтым крымінальная адказнасць у Брытаніі наступае з 10 гадоў. Паліцыя паведаміла, што на Кэшфарда напалі пасля сутычкі з удзелам невялікай групы людзей у раёне Ворден-Бэй-Роўд, непадалёк ад Джэці-Роўд, каля 19:00.
Паводле прадстаўніка паліцыі, ён атрымаў «шматлікія траўмы» цела.
У межах расследавання афіцэры канфіскавалі аўтамабіль.
Кевін Маккена, дэпутат Палаты грамадаўі, раней заявіў, што ён «глыбока засмучаны і шакаваны трагічным інцыдэнтам».
Паліцыя Кента паведаміла, што працягвае заклікаць сведкаў даць інфармацыю.
Кожнага, хто мае звесткі або відэазапісы з камер назірання ці аўтамабільных рэгістратараў, просяць звязацца з праваахоўнымі органамі.
Каментары