Грамадства11

Лукашэнка назваў Нобелеўскую прэмію дыскрэдытаванай і падтрымаў вылучэнне Трампа на яе

Падчас прэс-канферэнцыі прапагандыст Ігар Тур задаў Аляксандру Лукашэнку пытанне, што ён думае адносна жадання прэзідэнта ЗША Дональда Трампа атрымаць Нобелеўскую прэмію міру.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Лукашэнка найперш выказаў сваё ўласнае кепскае стаўленне да Нобелеўскай прэміі. Нібыта каб узнікла ідэя, што прэмію трэба даць яму, то ён на гэта пляваць хацеў. Прэмія, маўляў, цалкам дыскрэдытаваная і «каму яе толькі не давалі, чыста палітычная гульня». 

У Амерыцы ж, на ягоную думку, стаўленне да гэтага іншае, таму ён разумее Трампа, які хоча прэмію атрымаць. Нічога ў гэтым кепскага няма, а беларусы з гэтай нагоды «не парацца». І ўвогуле Трамп, нягледзячы на свае нейкія недахопы, прэміі якраз заслугоўвае.

«Я ўпэўнены, што яму дадуць гэтую Нобелеўскую прэмію. Таму што Барак Абама да яго — увогуле толькі стаў прэзідэнтам, нічога не зрабіў і атрымаў Нобелеўскую прэмію, ён там развязаў некалькі войнаў. А гэты ж змагаецца за мір — хай бы ён атрымаў гэтую Нобелеўскую прэмію. Я асабіста за, і ўпэўнены, што такой пазіцыі прытрымліваюцца многія. Нам гэта ні горача ні холадна, хай атрымае. Таму што мы не паважаем гэту прэмію», — заявіў Лукашэнка. 

Маўляў, куды больш важна, каб Трампа паважалі нашы людзі, а яны якраз натхніліся пасля таго, як Трамп патэлефанаваў Лукашэнку. 

Каментары1

  • Ёсік
    22.08.2025
    Які дуэт класны тур-лукашэнка. Стары разумее, не праз тыдзень, праз год, вайна скончыцца, а яго ўчынкі, і галоўнае, агідныя словы ды выразі ў людской памяці засталіся, таму так хочацца выглядаць добрым старым дзедам, які толькі за мір, таму за некалькі дзён так ужо таго Трампа аблізаў, што ўсе коткі зайздросцяць.

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць