Свет

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Дональд Трамп пагражаў з лістапада абкласці імпарт з Кітая пошлінай у 100%, але міністр фінансаў Скот Бесэнт сказаў, што гэты тарыф, хутчэй за ўсё, прымяняцца не будзе.

Трамп і Сі падчас саміту ў Осацы ў 2019 годзе. Фота Susan Walsh / AP

ЗША і Кітай дамовіліся аб рамках патэнцыйнай гандлёвай здзелкі, якую лідары дзвюх краін будуць абмяркоўваць на сваёй асабістай сустрэчы на гэтым тыдні, паведаміў міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт, піша Бі-бі-сі.

У інтэрв'ю амерыканскаму партнёру ЗША тэлекампаніі CBS Бесэнт распавёў, што пагадненне будзе ўключаць у сябе «канчатковую здзелку» па амерыканскім сегменце сеткі TikTok, а таксама адтэрміноўку ўзмацнення кантролю на экспарт рэдказямельных металаў з Кітая.

Дональд Трамп пагражаў з лістапада абкласці імпарт з Кітая пошлінай у 100%, але Бесэнт сказаў, што гэты тарыф, хутчэй за ўсё, прымяняцца не будзе. Таксама, паводле яго слоў, Кітай адновіць імпарт значных аб'ёмаў соевых бабоў з ЗША.

Трамп і старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэнуцца ў чацвер у Паўднёвай Карэі. Бесэнт сустрэўся з кітайскай дэлегацыяй на палях саміту АСЕАН у Малайзіі, у якім прымае ўдзел і сам Трамп.

Бакі «дасягнулі змястоўнай рамачнай дамоўленасці для двух лідараў», сказаў міністр фінансаў ЗША, дадаўшы: «Тарыфаў удасца пазбегнуць».

Пекін назваў абмеркаванне канструктыўным. У кітайскім камюніке гаворыцца, што на перамовах быў дасягнуты «базавы кансэнсус аб мерах для вырашэння заклапочанасцяў» бакоў. «Абодва бакі пагадзіліся працягнуць абмеркаванні выніковых канкрэтных дэталяў», — адзначаецца ў заяве.

Пасля вяртання Дональда Трампа ў Белы дом у студзені гэтага года ён пагражаў павышэннямі тарыфаў на імпарт з іншых краін і часам сапраўды іх павышаў. Многія краіны, такія як Вялікабрытанія, дамовіліся аб новых умовах гандлю з ЗША, як правіла, з больш нізкімі тарыфамі, чым першапачаткова пагражаў Трамп, але вышэйшымі, чым яны былі раней.

Кітаю Трамп пагражаў самымі высокімі тарыфамі. Аднак яны шмат разоў адтэрміноўваліся, пакуль працягваліся перамовы аб гандлёвай здзелцы.

У гэтым месяцы Трамп прыгразіў павысіць тарыфы на кітайскія тавары на 100 працэнтных пунктаў з лістапада ў адказ на ўзмацненне абмежаванняў на экспарт з Кітая рэдказямельных металаў. Гэтыя матэрыялы шырока прымяняюцца ў многіх высокатэхналагічных таварах, а Кітай кантралюе большую частку іх сусветнай вытворчасці — да 90%.

У іншым інтэрв'ю ў нядзелю Бесент сказаў, што Кітай прыпыніць новыя абмежаванні на год, а таксама адновіць імпарт з ЗША соевых бабоў. Гэта адзін з буйных артыкулаў амерыканскага экспарту ў Кітай, а калі Трамп пачаў тарыфную вайну, Пекін спыніў закупляць бабы ў амерыканскіх фермераў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі13

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму лідар Арменіі сумуе пад Земфіру і Лэдзі Гагу? Што з новым вобразам Пашыняна3

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам9

Зміцер Вайцюшкевіч праспяваў «Калядны вальс»

Пажар у Салігорску: работнікі МНС выратавалі чатырох чалавек, 10 — эвакуяваны

«Мара ў нас адна — каб ён сканаў». Зяленскі сардэчна павіншаваў з Раством14

Калядную службу ў каталіцкай парафіі Брэсцкай вобласці правёў святар з Індыі1

Змрочная таямніца з мінулага: мора выкінула сотні старадаўніх чаравікаў1

У Мазыры за палітыку асудзілі мясцовага прадпрымальніка — аднаго з нешматлікіх уласнікаў электрамабіля ў горадзе5

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было непрыемных наступстваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі13

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць