Свет44

Віленскі аэрапорт зноў закрылі

Віленскі аэрапорт увечары 3 снежня паведаміў, што ў рызыкоўных для авіяцыі зонах былі зафіксаваныя навігацыйныя сігналы, характэрныя для паветраных шараў.

Віленскі аэрапорт. Фота: сацсеткі аэрапорта

У сувязі з гэтым 3 снежня з 19:36 да 22:30 (па беларускім часе з 20:36 да 23:30) паветраную прастору над Віленскім аэрапортам часова закрылі.

Пасажырам раяць сачыць за інфармацыяй аэрапорта і авіякампаній. 

За апошнія месяцы такія здарэнні сталі амаль будзённасцю. Апошні раз віленскі аэрапорт часова закрываўся ўвечары 30 лістапада і не працаваў усю ноч.

Каментары4

  • Чытака
    03.12.2025
    А якія навігацыйныя сігналы могуць быць у паветраных шароў? Патлумачце хто-небудзь.
  • .
    03.12.2025
    Да канца тыдня кожны дзень ўстойлівы вецер на Літву на ўсіх вышынях, на якіх лятаюць гэтыя зонды.

    Дарэчы, літоўская метэа суполка зрабіла сайт noballoons.lt, дзе прагназуюць імавернасць залёту зондаў у зону аэрадромаў. (На мой погляд, там не хапае яшчэ 2 пунктаў запуску - Ашмянаў і Лынтупаў.)
  • .
    03.12.2025
    "atžymas" - хутчэй, адзнакі, маркеры. Заўважылі прыкметы навігацыі (перасоўвання) балонаў.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць