Свет11

Зяленскі: ЗША перададуць Расіі абноўлены мірны план

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які цяпер знаходзіцца з візітам у Нідэрландах, расказаў пра наступныя крокі ў перамовах аб міры.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images

На сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Дзікам Схофам Зяленскі паведаміў, што ЗША перададуць Расіі абноўлены мірны план з 20 пунктаў. Пасля адказу Расіі амерыканскі бок правядзе новы раўнд кансультацый з Украінай.

Раней у Берліне Уладзімір Зяленскі сустракаўся са спецыяльным пасланнікам Дональда Трампа Стывам Уіткафам і зяцем прэзідэнта ЗША Джарэдам Кушнерам. Па выніках сустрэч было абвешчана, што Вашынгтон пагадзіўся даць Украіне юрыдычна абавязковыя гарантыі бяспекі. Аднак асноўнае пытанне, тэрытарыяльных саступак, застаецца нявырашаным.

Расія працягвае намагаць на вывадзе ўкраінскіх войск з усёй Данецкай вобласці, у тым ліку з раёнаў, якія яшчэ не знаходзяцца пад кантролем расійскіх войск. Украіна разглядае такія патрабаванні як непрымальныя.

Зеленскі адзначыў, што пасля абмеркавання рэакцый амерыканскі бок звяжацца з Расіяй, а потым адбудзецца сустрэча ў ЗША на ўзроўні перамоўных груп. Ён таксама дадаў, што сам у гэтых кансультацыях удзельнічаць не будзе. Магчыма, новы раўнд перамоў пройдзе ў Маямі.

Акрамя таго, прэзідэнт Украіны адзначыў, што сяброўства Украіны ў Еўрапейскім саюзе — важная частка гарантый бяспекі.

Украіна разлічвае атрымаць ад заходніх саюзнікаў 40—45 мільярдаў даляраў дапамогі ў 2026 годзе і на агульную суму 210 мільярдаў даляраў (прыкладная сума замарожаных актываў Расіі ў ЕС, якія могуць выкарыстаць для фінансавання Украіны).

У той жа час страты, нанесеныя вайной, перавышаюць 200 мільярдаў даляраў, а Еўропа гаворыць пра іх кампенсацыю.

Каментары1

  • Клещ
    16.12.2025
    Готов поспорить - ничего не решится как минимум до весны 2026,а возможно и до осени. Истощение наступит так или иначе.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50-гадовага Аляксандра Рагожніка1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50-гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны54

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём6

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50-гадовага Аляксандра Рагожніка1

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50-гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць