З пачатку года ў іміграцыйныя турмы ЗША былі змешчаныя 89 беларусаў
Найбольш затрыманняў было ў ліпені — 23.

З пачатку 2026 года па жнівень у ЗША былі затрыманыя і змешчаныя ў іміграцыйныя турмы як мінімум 89 беларусаў, паведамляе валанцёрская праваабарончая ініцыятыва ByAction.
Большасць затрыманых не мелі ніякіх парушэнняў і знаходзіліся ў звычайным іміграцыйным працэсе.
Толькі 6 чалавек, або каля 7% ад агульнай колькасці затрыманых, былі аднесеныя да катэгорыі Convicted Criminal (асуджаныя за злачынствы) Пры гэтым ва ўсіх шасці выпадках гаворка ішла пра злачынствы, не звязаныя з гвалтам. Трое з гэтых шасці чалавек на момант затрымання ўжо мелі канчатковы загад аб дэпартацыі.
73% затрыманых складаюць мужчыны, 15% — жанчыны. Найбольш затрыманняў было ў ліпені — 23, студзені — 15 і сакавіку — 13.
На Фларыду, Пенсільванію і Нью-Джэрсі прыпадае 45% усіх затрыманняў (імаверна там фіксуецца найбольшая беларуская прысутнасць — НН).
Таксама ініцыятыве дакладна вядома пра 16 чалавек, якія былі вызваленыя пад заклад у 2026 годзе.
Сярэдняя сума закладу склала $11 500, найбольшая — $40 000, а найменшая — $4 500.
Сярод беларусаў, затрыманых у 2026 годзе, 3 чалавекі ўжо былі дэпартаваныя ў Беларусь, яшчэ трое пагадзіліся на добраахвотны выезд (Voluntary Departure).
Усяго сярод беларусаў, затрыманых у 2025 і 2026 гадах, 12 чалавек ужо маюць канчатковы загад аб дэпартацыі і цяпер чакаюць яго выканання.
Зараз у іміграцыйных турмах знаходзяцца каля 60 беларусаў.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары