Селін Дыён вярнулася на сцэну з канцэртам пасля шасці гадоў перапынку з-за хваробы
У спявачкі рэдкае аўтаімуннае неўралагічнае захворванне, якое можа выклікаць мышачную скованасць і спазмы.

Селін Дыён вярнулася на сцэну ў Парыжы з першым паўнавартасным канцэртам за шэсць гадоў.
Канадская спявачка не змагла стрымаць слёз, выйшаўшы 12 верасня на сцэну перад 30 000 прыхільнікаў на арэне Plenitude у Нантэры, піша «Еўраньюс».
«Шлях быў цярністым, дарога заняла больш часу, чым чакалася, — сказала яна пад аглушальныя апладысменты. — Але мяне вабіў слабы промень святла ўдалечыні, высока ў гарах. Сёння ўвечары я хачу спяваць для вас. Спяваць для сябе. Спяваць для жыцця».
Затым Дыён выканала шэраг сваіх самых вядомых і знакавых хітоў, уключаючы «My Heart Will Go On» і «Because You Loved Me».
На канцэрце, як паведамляецца, прысутнічалі былая першая лэдзі ЗША Мішэль Абама і шэраг французскіх палітыкаў, у тым ліку Габрыэль Аталь і Эдуар Філіп.
Прэм'ер-міністр Канады Марк Карні павіншаваў Дыён з тым, што ён назваў «неверагодным вяртаннем на сцэну пасля шасці доўгіх гадоў».
У спявачкі цяпер запланавана 26 канцэртаў у Францыі.
У снежні 2022 года Дыён паведаміла, што ў яе дыягнаставаны сіндром жорсткага чалавека — рэдкае аўтаімуннае неўралагічнае захворванне, якое можа выклікаць мышачную скованасць і спазмы.
Гэта невылечнае захворванне прымусіла спявачку адмяніць канцэрты на 6 гадоў, прымусіўшы многіх засумнявацца, ці зможа яна калі-небудзь вярнуцца на сцэну.
Апошні раз з паўнавартасным канцэртам Дыён выступала ў 2020 годзе ў рамках свайго тура Courage Tour.
Каментары